Грамадства33

Расследаванне выявіла, што для IKEA выраблялі тавары беларускія зняволеныя і нават палітвязні

За апошнія дзесяць гадоў як мінімум дзесяць беларускіх пастаўшчыкоў IKEA, або амаль палова яе партнёраў у Беларусі, мелі сувязі з папраўчымі калоніямі. У сваёй праграмнай заяве карпарацыя дэкларуе, што не карысталася прымусовай працай або працай зняволеных пры вытворчасці сваіх тавараў. Насамрэч імаверна, што для кампаніі вырабляюць прадукцыю палітвязні, піша Disclose.

Фота: Je Suis Ikea bloody, створаны MPants at work па ліцэнзіі CC BY-SA 4.0

Адносіны IKEA і Беларусі афіцыйна пачаліся ў 1999 годзе. За дваццаць гадоў дзяржава, якой належаць усе лясы краіны, стала другім па велічыні пастаўшчыком драўніны для карпарацыі пасля Польшчы і адным з самых танных пастаўшчыкоў. Гэта стратэгія, якая атрымала назву «Go Belarus», дазволіла транснацыянальнай карпарацыі ў тры разы павялічыць аб'ём закупак у Беларусі, прычым грашовыя памеры замоў таксама імкліва растуць: са 130 мільёнаў еўра ў 2018 годзе да 300 мільёнаў еўра ў 2021 годзе, паводле афіцыйнай статыстыкі.

Выбары 2020 года, а таксама рэпрэсіі і гвалт, якія былі пасля, мала паўплывалі на палітыку кампаніі. Хоць там, напэўна, ведалі пра гэта — у Швецыі пра сувязь кампаніі з беларускай дыктатурай пісала прэса, шведскія прафсаюзы патрабавалі спыніць супрацоўніцтва IKEA з рэжымам, а праваабаронцы заклікалі байкаватаваць прадукцыю кампаніі.

Сярод доўгатэрміновых партнёраў IKEA, асаблівую ўвагу варта надаць тэкстыльнай кампаніі «Магатэкс». Гэтая фірма, размешчаная ў Магілёве, шые прадукцыю для ІКЕА, у тым ліку сталовую бялізну, шторы і ручнікі. Расследаванне паказала, што «Магатэкс», па адкрытых даных, супрацоўнічаў як мінімум з чатырма папраўчымі калоніямі.

Магілёўская ПК-15, у якой цяпер утрымліваюцца больш за 90 палітвязняў — адзін з партнёраў «Магатэкса».

«Магатэкс» таксама супрацоўнічаў з калоніяй №2 у Бабруйску. Калонія вядомая катаваннямі, а яе начальнік быў пад санкцыямі ЕС з 2006 па 2014 гады за «бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі». Расследаванне паказала, што як мінімум шэсць беларускіх партнёраў IKEA працавалі з калоніяй з 2014 па 2019 год (у арыгінальным тэксце яна пазначаная як калонія для непаўналетніх, але імаверна, што аўтары зблыталі выхаваўчую калонію №2 і папраўчую калонію №2, бо ў выхаваўчай калоніі няма паўнаварстаснай вытворчасці і да 2020 года там не было палітвязняў, а ПК-2 адкрыта супрацоўнічала з «Магатэкс». — НН).

Яшчэ адзін партнёр — група BORWOOD, найбуйнейшая дзяржаўная кампанія па вытворчасці з драўніны ў Беларусі. Напрыклад, даччыная кампанія BORWOOD «Віцебскдрэў» замаўляла ў ПК-2 «дошкі з дрэва», як вынікае з дакумента аб дэбітарскай запазычанасці. Кампанія паабяцала пацвердзіць, што яе прадукцыя адпавядае стандарту IKEA.

«Вытворчасць прадукцыі ў беларускіх калоніях — гэта добра развіты сектар эканомікі, дзе фірмы ствараюцца ўнутры калоній», — кажа палітолаг Яўген Крыжаноўскі. У гэтых кампаній ёсць сайты, якія выглядаюць звычайна, за выключэннем таго, што «вытворчасць унутры крымінальна-выканаўчай сістэмы пазначаная дробным шрыфтам унізе старонкі».

ПК-5 у Івацэвічах — тыповая беларуская калонія з вытворчасцю. «Мы выкарыстоўваем высакаякасныя натуральныя матэрыялы і вырабляем шырокі асартымент прадукцыі», — напісана на сайце калоніі, якая выхваляецца экспартам у Расію, Францыю і Германію. Акрамя гатовай прадукцыі, ПК прапануе «прадукцыю, вырабленую на заказ з улікам вашых пажаданняў».

Яны спрабуюць паспяваць за трэндамі: у ПК-5 ёсць акаўнт у Instagram, дзе публікуюцца фатаграфіі вырабаў, і нават старонка на «Куфары», дзе можна іх замовіць. На гэтых фотаздымках нават ёсць зняволеныя, якія вырабляюць гэтыя рэчы. У калоніі адбываюць пакаранне не менш за 6 палітвязняў (у арыгінале было «не менш за 2», але хутчэй за ўсё, што журналісты выкарысталі старыя даныя. — НН).

Прадукцыю кампаніі таксама амаль дакладна выкарыстоўвала IKEA праз свайго субпадрадчыка «Івацэвічдрэў», які купляў у ПК-5 тавары як мінімум у 2017 годзе. Кампанія сертыфікавала прадукцыю для IKEA, але невядома, наколькі сумленна.

У сакавіку гэтага года, неўзабаве пасля ўварвання Расіі ва Украіну, IKEA абвясціла, што прыпыняе «экспарт і імпарт» з Расіі, а таксама з Беларусі. Кампанія паведаміла, што гэта рашэнне было прынята ў знак салідарнасці з «мільёнамі пацярпелых людзей». Аднак, улічваючы наяўную інфармацыю, шведская кампанія павінна была спыніць супрацоўніцтва са сваімі беларускімі пастаўшчыкамі яшчэ некалькі гадоў таму.

Асабліва ўлічваючы, што за апошнія некалькі гадоў было шмат трывожных сігналаў аб сувязях з папраўчымі калоніямі, у тым ліку ўнутры кампаніі. У 2021 годзе некалькі прафсаюзаў IKEA заклікалі кампанію спыніць гандаль з Беларуссю, заклікаючы «правесці незалежнае расследаванне ў дачыненні да сваіх пастаўшчыкоў, каб высветліць, ці выконваюць яны правы чалавека і працоўныя правы».

ІКЕА заявіла, што адрэагавала яшчэ «летам 2021 года, прыняўшы рашэнне не развіваць бізнэс у Беларусі да далейшага паведамлення». Што тычыцца сувязяў пастаўшчыкоў з турмамі рэжыму, шведская кампанія ўхілілася ад адказу. «У нас няма прамых партнёрскіх адносін з кампаніямі, аб якіх ідзе гаворка. Калі мы атрымліваем фактычную інфармацыю ад СМІ, НДА, калег або любой іншай арганізацыі аб неправамерных дзеяннях, мы заўсёды разглядаем абвінавачванні і прымаем неабходныя меры для іх ліквідацыі».

Кампанія звязаная з гісторыяй аб выкарыстанні працы палітвязняў не ўпершыню. Яшчэ ў лістападзе 2012 года IKEA прыйшлося прызнаць, што ў 70-х і 80-х гадах яна купляла тавары, у вытворчасці якіх удзельнічалі палітвязні з ГДР. Кіраўнік нямецкага філіяла кампаніі заявіў, што «глыбока шкадуе» аб гэтым. «Для ІКЕА непрымальна і ніколі не было прымальна, каб яна прадавала прадукцыю, вырабленую палітвязнямі», — сцвярджаў ён тады.

Каментары3

  • Карл М
    18.11.2022
    "нет такого преступления, на которое не пойдет капитал ради прибыли в 300%"
  • Сережа
    18.11.2022
    — И что мы здесь делаем?
    — Покупаем дом на колесах.
    — У кого покупаем? У этих е****х цыган? Ты в своем уме? Это х****о закончится.
    (С)Большой куш Гая Ричи
  • хх
    18.11.2022
    "У сваёй праграмнай заяве карпарацыя дэкларуе, што не карысталася прымусовай працай"
    у нас бальшыня працоўных на прымусовай працы. улічваючы кантрактную сістэму, адсутнасць свабодных прафсаюзаў, дэкрэт аб дармаедстве і т.п.

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на рэальны тэрмін2

Не больш за 200 літраў: Латвія абмяжуе ўвоз паліва ў баках фур3

Растоўскую вобласць атакавалі 30 дронаў і тры ракеты, пад удар трапіў нафтазавод

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі6

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →