Вайна

Адключэнні электрычнасці могуць працягнуцца ва Украіне да вясны

Адключэнні электраэнергіі ва Украіне могуць працягнуцца да вясны, заявіў кіраўнік украінскай энергетычнай кампаніі Yasno Сяргей Каваленка.

«Энергетыкі, нягледзячы на дрэннае надвор'е, зараз робяць усё магчымае, каб завяршыць аднаўленне да яшчэ большых халадоў. І хоць цяпер адключэнняў стала менш, я хачу, каб усе разумелі: украінцам, хутчэй за ўсё, давядзецца жыць у рэжыме адключэнняў як мінімум да канца сакавіка», — напісаў Каваленка ў фэйсбуку.

Паводле яго слоў, калі не будзе новых нападаў на ўкраінскую энергасістэму, то пры цяперашніх умовах вытворчасці электраэнергіі дэфіцыт магутнасці можа раўнамерна размеркавацца па ўсёй краіне. У выніку адключэнні будуць паўсюднымі, але менш працяглымі.

«Станоўчы вынік: новых нападаў няма, ранейшы ўзровень генерацыі вяртаецца. Тады, хутчэй за ўсё, у нас будзе дастаткова энергіі, каб цалкам адмяніць адключэнні. Адмоўны момант будзе ў тым выпадку, калі сетка будзе моцна пашкоджана ў выніку нападаў. Тады прыйдзецца актываваць не толькі вартавыя стабілізацыйныя адключэнні, але і аварыйныя, пры якіх святла можа не быць вельмі доўга», — дадаў Каваленка.

«Запасіцеся цёплай вопраткай, коўдрамі, прадумайце варыянты, якія дапамогуць вам перачакаць доўгае адключэнне. Лепш зрабіць гэта цяпер, чым потым быць няшчасным і вінаваціць кагосьці. Тым больш, што ўсе мы ведаем, хто вінаваты насамрэч».

Каментары

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія пакупкі цяпер нельга правезці?

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія пакупкі цяпер нельга правезці?

Усе навіны →
Усе навіны

Курэйчык патлумачыў, у чым галоўная перавага Каардынацыйнай рады новага склікання над старым складам10

МЗС Арменіі скарыстала 3 ліпеня, каб яшчэ раз дапячы Лукашэнку4

Выйшаў на волю гродзенскі бізнэсмен, які ў 2020-м паскардзіўся на сілавікоў1

Дзяўчыну ў Гомелі ледзь не збілі на пешаходным пераходзе, але яна нібы і не заўважыла ВІДЭА1

Падмурак нахіленага дома на вуліцы Купрэвіча ў Мінску ўмацуюць палямі2

На парадзе спецназавец зрабіў прапанову дзяўчыне-вайскоўцы. Хто яны?19

Нямецкі горад на час гастроляў Тэйлар Свіфт пераймянуюць у Свіфткірхен

Ва Украіне вынеслі завочны прысуд ураджэнцу Беларусі, які камандуе Чарнаморскім флотам Расеі3

Балкунец прычэпіць сябе кайданкамі да чыгункі. Ну амаль11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія пакупкі цяпер нельга правезці?

Чаму Польшча забараніла вываз тавараў фізічным асобам і якія пакупкі цяпер нельга правезці?

Галоўнае
Усе навіны →