Грамадства11

Бізнэсовец Зайцаў зарэгістраваў «Белкосмас»

Як даведаўся Беларускі расследавальніцкі цэнтр, яшчэ ў 2020 годзе таварны знак «Белкосмас» быў зарэгістраваны ў Беларусі на імя Аляксандра Мікалаевіча Зайцава. Поўны цёзка гэтага чалавека з'яўляецца саўладальнікам кампаніі «Брэміна груп» і трапіў пад санкцыі ЕС і ЗША як «кашалёк» Лукашэнкі. Маюць дачыненне да касмічных спраў і іншыя праўладныя буйныя бізнэсмены.

Ёсць у беларускім рэестры і фірма ТАА «Касмічнае агенцтва «Белкосмас», якая вядзе дзейнасць у галіне камп'ютарнага праграмавання і таксама звязаная з Зайцавым. Праўда, цяпер ён дэ-юрэ ўжо не з'яўляецца саўладальнікам фірмы, але адзін з супрацоўнікаў фірмы пацвердзіў, што ўскосна ён яшчэ ўплывае на справы кампаніі.

Папярэднія ўладальнікі і кіраўнікі ТАА «Касмічнае агенцтва «Белкосмас» таксама афіляваныя з Зайцавым і «Брэміна груп». З 2017 да 2019 ім кіраваў Андрэй Васільевіч Дземянцей — сын Васіля Дземянцея, былога намесніка старшыні КДБ і кіраўніка «Брэміна груп», а ў 2015—2019 саўладальнікам «агенцтва» быў Філіп Баранаў, былы кіраўнік кампаніі «Кідма тэк», у якой Зайцаў быў саўладальнікам праз сваю эмірацкую кампанію SOHRA Overseas FZE. У 2019 годзе Філіпа Баранава ў саўладальніках «Белкосмаса» замяніла жонка Ірына.

Офіс кампаніі «Белкосмас» у Мінску да сярэдзіны восені мінулага года знаходзіўся па адрасе Няміга, 40. Па гэтым жа адрасе былі «прапісаныя» такія вядомыя кампаніі «кашалькоў» Лукашэнкі, як «Глобалкастам», звязаны з Віктарам Шэйманам, ННК Мікалая Вараб'я і Аляксандра Зайцава.

Каментары1

  • Беня
    22.11.2022
    Белкокос - "запустим всех в космос!".

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць