Прафесіяналка: прэс-сакратарка Мінздароўя перахварэла на каранавірус пяць разоў
Пра гэта Юлія Ваніна напісала ў каментарах да допісу адной журналісткі, у якім тая сказала, што захварэла на каранавірус трэці раз.

Юлія Ваніна
«Ну, у мяне 5 дыягнаставаных. Так што так, любіць ён некаторых», — напісала прэс-сакратарка.
Прычым яна ўдакладніла, што рабіла прышчэпкі.
Мінздароўя публікавала статыстыку па колькасці захворванняў на каранавірус штодня да мая, а потым заявіла, што будзе публікаваць раз на месяц. Апошні раз статыстыка публікавалася ў ліпені.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары