Грамадства2

У Мінску, Гомелі і Магілёве больш нельга падацца на польскую візу PBH 

Дакументы на польскую візу PBH перасталі прымаць у Мінску, Гомелі, Магілёве. Абвестка пра новыя абмежаванні пры падачы на візы з’явілася на сайце VFS 29 лістапада.

У абвестцы гаворка толькі пра запіс на падачу, аднак чытачы кажуць, што з праблемай сутыкнуліся і тыя, хто запісаўся на PBH у пазначаныя візавыя цэнтры незадоўга да 29 лістапада, паведамляе Devby.

— Навіну апублікавалі толькі бліжэй да ночы 29-га, і ў ёй гаворыцца толькі пра запіс на падачу, — расказаў чытач. — Тэарэтычна ўсе, хто паспеў запісацца, праходзяць. Але па тэлефонах цяпер кажуць, што докі не прымуць і ў тых, хто запісаўся да 29-га.

Падобную інфармацыю размясціў і тэлеграм-канал Poland.Business Harbour_Belarus. Там падкрэсліваюць, што ў тых, хто запісаўся ў Мінск/Гомель/Магілёў, ад 28 лістапада дакументаў не прымуць.

Пры гэтым новыя абмежаванні тычацца толькі асабістай падачы. Па спісах PAIH (спісах кампаній, зацверджаных Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю, Polish Investment and Trade Agency) па-ранейшаму можна падавацца ўсюды.

Для падачы на PBH у асабістым парадку цяпер застаюцца толькі Брэст, Пінск і Баранавічы. Зарэгістраваныя ў Гродзенскай вобласці таксама могуць падацца ў Гродне і Лідзе.

Каментары2

  • Очень интересно
    30.11.2022
    Кто хотел - тот уехал. Остальным удачи
  • Зміцер
    01.12.2022
    Што такое рвн

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб3

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абдумвае здзелку з Расіяй наконт акупаваных украінскіх тэрыторый — Politico21

Радзіна раіць Латушку і Азараву: Па-першае, пакайцеся. Па-другое, не лезьце ў лідары44

Еўрапейцы гатовыя пагадзіцца на адпраўку сваіх войскаў для аховы беларуска-ўкраінскай мяжы — вялікае апытанне1

У Ветцы паставілі залаты флагшток3

Пад Лідай жудасная аварыя — «Жыгулі» разарвала, загінулі двое3

Каб распаўсюдзіць фэйк пра жонку Зяленскага, расіяне стварылі фальшывы французскі СМІ5

У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска, для якой збіралі грошы на лячэнне саркомы 2

Вальфовіч пакрыўдзіўся на армянаў за адмову ад парада ў Мінску3

У Турцыі аўтобус з чатырма беларускімі турыстамі пратараніў бетонны слуп ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб3

Польшча ўвяла забарону на вываз многіх тавараў у Беларусь для фізічных асоб

Галоўнае
Усе навіны →