Каментары да артыкула

Новая крама беларускай сімволікі адкрыецца ў Вільні ў самым цэнтры

  • Valadzimir
    03.12.2022
    Вабшчэта "Пагоня", ізноў нагадаю - гэта НЕ "беларуская" сімволіка. 
    "Пагоня" - гэта герб Вялікай Літвы-ВКЛ. 
    А сталіца Рэспублікі Ліетува - Вільнюс.
    • Грышка
      03.12.2022
      Valadzimir, Фактычна, «Пагоня» ёсьць беларускі сымваль. «Пагоня» была
      гербам Вялікага Княства Літоўскага, балта-ўсходнеславянскае дзяржавы, дзе
      старабеларуская мова была моваю дзяржавы, культуры й закону (Літоўскі Статут). «Пагоня»
      была гербам Беларускае Народнае Рэспублікі (1918-1920 г.) і Рэспублікі Беларусь
      (1991-1994 г.), да рэтрасавецкае дыктатуры Лукашэнкі. Сёньня «Пагоня» афіцыйна
      фігуруе ў гербах і сьцягах беларускіх гарадоў (Дрыса/Верхнядзьвінска, Лепеля,
      Магілёва, й Рэчыцы) і абласцей (Гомельшчыны й Віцебшчыны) і іншых месцаў. У
      1916 годзе беларускі паэт Максім Багдановіч напісаў паэму «Пагоня». Цяпер ягоны
      верш сьпяваюць як патрыятычную беларускую песьню. «Пагоня» ёсьць частка нашае
      беларускае гісторыі й спадчыны. Паважайма «Пагоню».
      • саўка
        03.12.2022
        Грышка і Valadzimir, будзеце надалей паяснічаць, дык адмоўлюся шчэ і ад Пагоні
        хаця наш герб здаваўся мне бездакорным
        • ЯНКА
          04.12.2022
          саўка (Хамса?), у беларускай мове няма слова «шчэ».
  • Мойша-рэаліст
    03.12.2022
    Як тая кавярня праіснуе месяц і закрыецца. Нічога гэта за мяжой доўга не жыве, беларусы жудасна ашчаджаюць і таму ў краму будуць хадзіць адзінкі, а яшчэ ў 19 такія крамы выдатна існавалі ў Беларусі і каб не падтрымалі гэту свету і іншых то існавалі б і зараз але але цяпер ужо ўсё
    • ЛГБТ - лукашыцкі гэ бі ст
      03.12.2022
      Мойша-рэаліст, мойша не рэаліст - мойша латэнтны лукашыст. Паглядзіце што сталася з іншымі крамамі, якія і блізка не прымалі ўдзел у 2020 - іх знішчыў лукашызм. А мойша будзе і надалей вінаваціць у гэтым іншых - вінаваціць ахвяр, а не лукашыцкіх злачынцаў. Крывадушна мойша, крывадушна
    • Jahor
      03.12.2022
      Мойша-рэаліст, каб не падтрымалі "гэту свету", то не толькі б крамы працавалі, але і вайны б не было, а ўсё чынавенства ўжо б размаўляла па-беларуску.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць