Ежа99

Рэцэпт на выхадныя. Аладкі з бананам і беконам — цікавае спалучэнне

Пакаштуйце гэтыя незвычайныя аладкі. 

Фота: BBC Food

Каб згатаваць аладкі з бананам і беконам, вам спатрэбіцца:

  • 55 грамаў масла, пасечанага кубікамі
  • 275 грамаў мукі
  • 1 чайная лыжка разрыхляльніку
  • 2 яйкі
  • 2 сталовыя лыжкі карычневага цукру (пры яго адсутнасці бярыце белы цукар)
  • 300 мілілітраў малака
  • 1 вялікі банан, парэзаны на вялікія кавалкі
  • 1—2 сталовыя лыжкі сланечнікавага алею
  • 8 палосак бекону без шкуркі
  • трохі вадкага мёду для падачы
  1. Разагрэйце духоўку да 110 градусаў.
  2. Растапіце 25 грамаў масла ў маленькай патэльні на малым агні і пакіньце масла астуджацца на 5 хвілін.
  3. Пакладзіце растопленае масла, муку, разрыхляльнік, яйкі, цукар і малако разам у кухонны камбайн і змяшайце іх да атрымання аднароднай масы (можна і проста ўзбіць усё разам венчыкам). Пераліце сумесь у вялікую міску і разамніце туды ж банан з дапамогай відэльца. Перамяшайце.
  4. Пастаўце на сярэдні агонь вялікую патэльню з антыпрыгарным пакрыццём і растапіце ў ёй трохі алею разам з кубікам масла. Пратрыце дно патэльні тоўстым кавалкам кухоннай паперы.
  5. Выкладзіце на патэльню 4 вялікія лыжкі бананавага цеста для аладак на дастатковай адлегласці адна ад адной. Смажце аладкі 3 хвіліны ці пакуль яны не паднімуцца, у цесце не з’явяцца бурбалкі і паверхня аладак не стане сухой. Перагарніце аладкі лапаткай і смажце іх на іншым баку яшчэ 2-3 хвіліны ці да залацістага колеру.
  6. Перакладзіце аладкі на гарачатрывалую талерку і трымайце іх у разагрэтай духоўцы, пакуль гатуеце астатнія аладкі.
  7. Калі аладкі ўжо гатовыя, вярніце патэльню на агонь (у ёй павінна заставацца масла) і пакладзіце туды бекон. Смажце яго каля 3 хвілін на адным баку да залацістага колеру і хрусткай корачкі, потым перавярніце і смажце столькі ж часу. Калі бекон пачне прыліпаць, дадайце яшчэ алею.
  8. Выкладзіце аладкі на падагрэтыя талеркі і пакладзіце на іх смажаны бекон. Трохі апырскайце іх зверху мёдам і падавайце.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Сырныя палачкі — для вечарыны ці пад футбол

Як трэба захоўваць прадукты, каб яны даўжэй не псаваліся

Рэцэпт на выхадныя. Суп-пюрэ з батату — лёгкая ў гатаванні экзотыка

Каментары9

  • аматарка скрайніх хатрастаў
    11.12.2022
    нехта любіць салёныя агуркі з мухаморамі і малаком?)
  • манда-рынка
    11.12.2022
    а мне пашчасціла нарэшце разжыцца нерасчлянённай курыцай. дык вось думаю, што з ёй рабіць? звычайна рабіла фаршыраваную блінамі (і так у мяне заставалася мяса яшчэ на 2 стравы), але сёння хачу цалкам. дык вось думаю - як? проста банальна насадзіць яе на слоік - "самое эротическое блюдо" - як Макарэвіч неяк у праграме Смак назваў. ці можа напхаць нечым? можа бананамі?) я ж таксама эксперыменты на кухні люблю. варэнне з агуркоў і ўсё такое...
  • ДА
    11.12.2022
    Жвір, вашае меркаванне нікога не цікавіць. нам з Рэдам падабаецца ї кропка.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →