З Беларусі ў Літву спрабавалі вывезці два рарытэтныя аўтамабілі ГАЗ выпуску 1930-х гадоў, аднак мытню яны не прайшлі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Грамадзянка Літвы і яе напарнік-беларус прыехалі на рэдкіх «Газ А» і «Газ М1» на пункт пропуску «Каменны Лог». Яны мелі намер перасячы мяжу па «зялёным калідоры», аднак у іх нічога не атрымалася.

Рарытэтныя машыны прыцягнулі ўвагу мытнікаў, якія вырашылі праверыць транспарт. Як аказалася, вінтажныя аўтамабілі 1933 і 1939 года выпуску зарэгістраваныя ў Расіі і адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў. Гэта азначае, што машыны падлягаюць мытнаму дэклараванню, а кіроўцам трэба мець на руках дазвол на іх вываз.

Паколькі патрэбных папер у літоўкі і беларуса не аказалася, іх з краіны не выпусцілі.

Адзначаецца, што вінтажныя машыны ў суме каштуюць больш за 79 тыс. беларускіх рублёў («Газ М1» — 46 тыс. і «Газ A» — 33 тыс.).

Чытайце таксама:
«За 100 000 даляраў можна ўсе машыны прадаць, але я не прадаю». Гродзенец сабраў унікальную калекцыю рэтрааўтамабіляў
-
Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра
-
Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп
-
Правяла ноч у лесе. У Клецкім раёне знайшлі 95‑гадовую жанчыну, якая знікла напярэдадні
Каментары