Грамадства1212

Стала вядома, чаму ГУБАЗіКу загадалі больш не паказваць прыніжальныя відэа 

Сёння зранку ў беларускай інфармпрасторы з'явілася нечаканая навіна. Канал сілавікоў, які рэгулярна публікаваў і смакаваў відэа з затрыманымі па палітычных меркаваннях на фоне дзвярэй, анансаваў, што «змяняе фармат публічнай падачы інфармацыі». І надалей калі такія відэа калі і будуць з'яўляцца, то па мінімуме. Проста так у лукашэнкаўскай сістэме нічога не бывае, і таму мы пастараліся разабрацца, што за гэтым стаіць. 

Сілавікі два гады выстаўлялі прыніжальныя відэа са сваімі ахвярамі — часам са слядамі катаванняў або здзекаў.

Відэа былі зманціраваныя, каб выставіць рэпрэсаваных у кепскім святле, і суправаджаліся здзеклівымі каментарамі.

Некаторыя пабачылі ў заяве знак магчымага сцішэння тэмпаў рэпрэсіўнага канвеера. Па інфармацыі «Нашай Нівы», прычына іншая.

Лукашэнкаўцы ўсе апошнія гады настойліва намагаліся максімальна абмежаваць магчымасці СМІ і праваабарончых арганізацый атрымліваць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі, у тым ліку і ў галіне рэпрэсій. У такой сітуацыі відэа з затрыманымі сталі важнай крыніцай інфармацыі.

Вядома, што лукашэнкаўцы метадычна апрацоўваюць затрыманых, іх сем'і, а таксама вызваленых палітвязняў, каб яны нічога не расказвалі журналістам і праваабаронцам.

Рэпрэсаваных і іх сваякоў падманваюць, што, калі розгалас пра справу шырока не панясецца, то наступствы будуць больш мяккімі. Звычайна гэтыя спадзяванні не спраўджваюцца.

Лукашэнкаўцы таксама да крайнасці абмежавалі працу адвакатаў.

Ім забараняюць паведамляць нават артыкулы, па якіх абвінавачваюцца іх падабаронныя.

У такіх умовах акурат відэа ГУБАЗіКа апошнім часам сталі адной з крыніц інфармацыі пра затрыманні.

Кадр з відэа затрымання ў Віцебску ў лістападзе: мужчыну паўголым цягнуць па лесвіцы на двор, на мароз. Скрыншот з відэа ГУБАЗіКа

Менавіта пасля іх публікацыі, у тым ліку і «Нашай Ніве», нярэдка ўдавалася даведацца пра лёс нейкіх людзей і нават па гэтых нітачках размотваць клубок цэлых «спецаперацый». 

У кіраўніцтве карных структур прыйшлі да высновы, што гэтыя відэа наносілі сістэме больш шкоды, чым карысці.

Яны неслі функцыю застрашвання, але паралельна яны давалі інфармацыю пра колькасць і імёны рэпрэсаваных, а таксама пра метады затрыманняў і следства. 

Такую практыку вырашылі спыніць — да жалю некаторых непасрэдных выканаўцаў, якія атрымлівалі задавальненне ад публічнага прыніжэння людзей.

Можна меркаваць, што зараз затрыманні і катаванні будуць працягвацца як і раней — але ціха. Праз гэта не будзе настолькі кідацца ў вочы маштаб рэпрэсій і бесчалавечнае стаўленне сілавікоў да людзей.

Лукашэнкаўская вярхушка хоча, каб стала як пры Сталіне: знік чалавек — і цішыня. 

Гэта ставіць новыя выклікі перад праваабаронцамі і журналістамі. 

«Пра рэальную змену палітыкі будуць сведчыць толькі кадравыя перамены на ключавых пазіцыях, а таксама вызваленне палітвязняў і спыненне арыштаў. Нават калі Лукашэнка і захоча прадаць Захаду касметычныя меры кшталту спынення паказу арыштаваных, на гэта не варта купляцца», — сказаў «Нашай Ніве» на ўмовах ананімнасці супрацоўнік дзяржаўнага апарата.

Калі вы ведаеце больш, напішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Калі пішаце ў ТГ, выдаляйце чат пасля сувязі. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: З'явілася ВІДЭА, як лукашэнкаўцы валакуць мужчыну ў трусах на мароз

Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай

Каментары12

  • Вяртаецца лукашыцкі варанок з тройкамі
    07.12.2022
    лукашыцкая вярхушка хоча, каб стала як пры сталіне: знік чалавек - і цішыня.
  • Чаркашкварка
    07.12.2022
    Гэта ужо не выратуе ГЕСТАП-iк. Фанарныя слупы будуць.
  • Анатолий
    07.12.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

За апошнія два тыдні іміграцыйныя службы ЗША затрымалі не менш за 7 беларусаў3

Герхард Шродэр зноў заклікаў не «дэманізаваць» Расію. Яму рэзка адказалі9

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё7

Цімох Акудовіч запусціў свой падкаст. Першы выпуск — пра малы ледавіковы перыяд і тое, як пахаладанне змяніла ход гісторыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць