Каментары да артыкула

Усевалад Сцебурака. Навагодні верш з нізкі «Незнаёмаму земляку»

  • хх
    28.12.2022
    ну вось.
    зноў 1:0 на карысць паэта. у вашым батле паэта і паэткі )
  • Варыянт
    29.12.2022


    Я сядаю пісаць адказ

    са старога года — у новы,
    і шукаю такія словы,
    на якія гукнешся ты.

    А разведзеныя масты
    зыч, падкурчылі хвост каметы,

    стаў ківач на сярэдзіне лета,
    а ўспаміны – як блокпасты.

    Усё надзвычай няпроста
    гэта —

    падымацца і зноў ісці

    па жыцці, па снягах і лісьці,
    прыбрысці на ускраек свету,

    калі гэты ўскраек — ты.

    І навокал ты меньш парушыш,

    ды ў сігнале «ратуйце душы»

    -жы -шы пішуцца ўсё ж праз «ы».

    Асядае бялюткі снег

    на каптурык святога Міколы,

    і нічога няма наўкола,

    нават сэрца прыцішаны бег.

    Ты цяжкія думкі гані –

    Новы год — і ўсё нанова!

    Проста вер,
    мы пачуем новае слова–

    як агнём у халодныя дні…



     
  • хх
    31.12.2022
    Варыянт, ён паэт.
    а вы хто?
    хто вам даў права папраўляць ягоныя словы і радкі?
  •