Нападаючы «Аль-Насра» Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў АПЛ на правах арэнды, паведамляе Marca.

Фота: «Аль-Наср»
Гэта можа быць магчыма, калі «Ньюкасл» па выніках сезона выйдзе ў Лігу чэмпіёнаў — у такім выпадку Раналду зможа актываваць адпаведную опцыю ў кантракце з «Аль-Насрам», прапісаную пры заключэнні пагаднення. «Сарокамі» валодае Дзяржаўны інвестыцыйны фонд Саудаўскай Аравіі.
«Ньюкасл» цяпер на 3-м месцы ў АПЛ — гэтая пазіцыя гарантуе камандзе ўдзел у ЛЧ на наступны сезон.
Раналду зараз з'яўляецца рэкардсменам па колькасці галоў у ЛЧ — 140 мячоў. Ліянель Месі на другім месцы са 129 галамі.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары