Грамадства

Паказанні засакрэчаных сведак і допыт мытнікаў: прайшлі чацвёртае і пятае пасяджэнні па «справе Вясны»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 11 і 12 студзеня працягнуўся суд па «справе Вясны», дзе галоўны абвінавачаны — нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. «Вясна» сабрала тое асноўнае, што ўдалося пра гэтыя пасяджэнні даведацца.

Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч падчас суда

Чацвёртае судовае пасяджэнне: паказанні засакрэчаных сведак, хворыя праваабаронцы ў кайданках

11 студзеня суд працягнуў знаёміцца з паказаннямі сведак. Але ніводзін з іх не быў дапытаны асабіста па розных прычынах — у асноўным таму, што знаходзяцца за мяжой. На судзе зачыталі іх паказанні, дадзеныя падчас следства. Сярод іх, напрыклад, паказанні магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля.

Акрамя гэтага, суддзя знаёмілася з пратаколамі допыту двух сведак са змененымі прозвішчамі. Але суддзя Марына Запаснік не зачытвала гэтыя паказанні ўголас «у мэтах бяспекі» гэтых засакрэчаных сведак.

Трох праваабаронцаў працягваюць утрымліваць на судзе ў клетцы ў кайданках, негледзячы на іх хадайніцтвы на папярэдніх пасяджэннях зняць іх. Уладзь Лабковіч, якому за дзень да таго выклікалі «хуткую» на суд, працягвае хварэць. Захварэў таксама і Алесь Бяляцкі.

Пятае судовае пасяджэнне: допыт мытнікаў і лічбы са столі

І 12 студзеня на гэтым судзе працягвалі дапытваць сведак і зачытваць іх паказанні. На першым пасяджэнні Алесь Бяляцкі заявіў, што па справе ўсяго праходзяць каля 100 сведак і было праведзена 120 ператрусаў па ўсёй краіне.

Марына Запаснік усё ж такі агучыла паказанні засакрэчаных сведак, адной з якіх з'яўляецца Карповіч. Валянцін Стэфановіч на першым пасяджэнні настойваў, што гэта прапагандыстка «СБ» Алена Красоўская і прасіў выдаліць яе з залі суда. Суддзя не задаволіла хадайніцтва праваабаронцы, бо нібыта гэта толькі яго здагадкі. У «мэтах бяспекі» прозвішчы двух сведак у матэрыялах справы былі змененыя.

Таксама 12 студзеня дапыталі супрацоўнікаў мытнай службы. Спецыяліст Мытнага камітэта на судзе заявіў, што нібыта з 2011 па 2021 год у інтарэсах ПЦ «Вясна» ў Беларусь было ўвезена два мільёны даляраў. Крымінальная адказнасць за ўвоз наяўных грошай у буйным памеры без дэкларавання была ўведзеная ў Беларусі толькі ў 2016 годзе, таму ў крымінальнай справе фігуруе сума каля 250 тысяч даляраў за гэты перыяд. З паказанняў мытнікаў стала зразумела, што гэтыя сумы ім былі прадыктаваныя іншымі структурамі. Невядома, адкуль узяліся такія лічбы і як абвінавачванне будзе пацвярджаць іх.

Шостае судовае пасяджэнне прызначана на 13 студзеня на 10:30.

Чытайце таксама:

Трэці дзень суда па «справе «Вясны»: праваабаронцы зноў просяць зняць з іх кайданкі 

На судзе па «справе «Вясны» затрымалі расійскую праваабаронцу

Каспяровіч, Карповіч… Хто такая прапагандыстка Алена Красоўская, якая сведчыла супраць вясноўцаў

Прапагандыстка Красоўская — сведка абвінавачвання супраць вясноўцаў пад змененым прозвішчам? А прыйшла на суд пад сваім

Пачаўся суд над «Вясной»: першыя за паўтара года ФОТА і ВІДЭА Бяляцкага і калег. Яны патрабуюць, каб суд ішоў па-беларуску

Каментары

Цяпер чытаюць

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча8

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Няўжо шкада гэтую салату?» Дэпутат Вадзім Баравік сказаў, хто павінен плаціць на спатканні16

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»6

Беларусы адкрылі ў Буэнас-Айрэсе кафэ, дзе цэлы дзень падаюць дранікі9

26‑гадовая дзяўчына пры абгоне вылецела ў кювет і разбілася насмерць пад Оршай7

Вядомую егіпецкую тэлевядучую прысудзілі да смяротнага пакарання5

Калі дзіця прагульвае ўрокі, бацькам могуць даць штраф да 450 рублёў6

У бабулі і дзядулі з Палесся 57 унукаў і 38 праўнукаў6

«Я туды не вярнуся ніколі»: Каверын пра Беларусь51

Авіяцыю чакаюць усё больш гарачыя і ветраныя часы — для пасажыраў мала прыемнага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча8

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць