Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Офіс Святланы Ціханоўскай і Беларуская рада культуры прэзентавалі ў Вільні адукацыйны праект «Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра», які адкрывае новыя магчымасці для беларускіх школьнікаў і настаўнікаў як унутры краіны, так і за мяжой. Праект фінансуецца Еўракамісіяй.

Кіраўнік «Васьмінога» Аляксей Канстанцінаў паведаміў, чым ён будзе займацца:
«Будзе створаная лічбавая платформа і серыя анлайн-курсаў, арыентаваных на аўдыторыю ўнутры краіны і па-за межамі. Мы будзем падтрымліваць адукацыйныя ініцыятывы ад удзельнікаў, якія жывуць у Беларусі».
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова пракаментавала неабходнасць праекта:
«Галоўныя праблемы школьнай адукацыі — недастатковая ўвага да беларускай мовы і культуры, прасоўванне скажонага ўяўлення пра гісторыю. Праект будзе спрыяць засваенню дзецьмі разнастайных ведаў пра Беларусь, культываваць здольнасці самастойнага мыслення».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Бо, хто дзевачку корміць, тот яе і танцуіць.