Моды

Пяць лакальных беларускіх брэндаў адзення, пра якія вы маглі не ведаць. А дарма

За апошні час у Беларусі з’явілася дастаткова шмат лакальных брэндаў адзення. CityDog зрабіў падборку тых, чые рэчы, на яго думку, па якасці і дызайне не саступаюць папулярным еўрапейскім маркам.

Left hand made clothes — лён, адкрытыя спіны і завязкі

Калі Вікторыя, дызайнерка праекта, пачынала шыць, то наконт матэрыялаў нават не думала. Яна адразу ведала, что гэта будзе лён: стылёвы і практычны.

— Ільну пасуюць складкі, аверсайз, ён файна гуляе на ветры, прыемны для скуры. Такія сукенкі нагадваюць мне пра лета, калі можна заснуць у адной з іх на свежым паветры, і не важна, што яна памнецца. Лён і так мяты і аб’ёмны, таму ты выглядаеш крыху расхрыстанай, хуліганскай і не клапоцішся пра тое, што апрануць, — расказвае дызайнерка.

Па словах Вікторыі, яе любімая частка цела — спіна. Таму ў кожным элеменце гардэробу яна хоча акцэнтаваць на ёй увагу. Як расказвае дзяўчына, можна зрабіць сукенку да пят, але выраз на спіне будзе прыцягваць увагу і захапляць іншых.

«Яшчэ адна фішка Left hand made clothes — завязкі. Калі добра прадумаць іх размяшчэнне на адзенні, то з аднаго вырабу атрымаецца чатыры розныя», — кажа Вікторыя.

Цэны: 70—250 даляраў.

«Таварны»: спалучэнне стрыт-стайла з гатычным стылем і ноткамі мілітары

Лакальны магілёўскі стрыт-стайл-брэнд. Па словах Яўгена, дызайнера праекта, унікальнасць «Таварнага» ў яго лімітаванасці. Нягледзячы на тое, што магчымасць ствараць вялікую колькасць рэчаў ёсць, дызайнер не гоніцца за аб’ёмамі.

Цяпер калекцыя ўяўляе 7 адзінак адной рэчы, якія вырабляюцца індывідуальна і маюць свой парадкавы нумар. «Капсулы» (так называюцца ўсе калекцыі брэнда) выходзяць без прывязкі да нейкага часу ці сезону.

— Мы прэтэндуем на статус брэнда, які ў будучыні можна будзе называць «беларускім люксам», — расказвае Яўген.

Кошт: пачынаецца ад 80 руб. за базавыя элементы і да 300 руб. за верхняе адзенне.

sum_sumus_mus: я наймацнейшая мыш

Пра свой брэнд Ганна, дызайнерка праекта, піша як пра маленькую тэкстыльную лабараторыю. Яна стварае сукенкі з неадбеленых бавоўны і лёну. А яе вырабы адрозніваюцца лаканічнасцю і манахромам.

— Я раблю акцэнт не на трэнды і разнастайнасць фасонаў, а на тэхніку выканання. Па-мойму, гэта больш незалежны крытэрый у ацэнцы вырабаў. Sumsumusmus — гэта свабода хацець чагосьці насамрэч.

Назва брэнда — гэта паліндром (слова або словазлучэнне, якое можна прачытаць злева направа і справа налева), які ў перакладзе з латыні азначае «я наймацнейшая мыш». Па словах Ганны, з аднаго боку, гэта гульня са словамі і сэнсамі, з другога — прыняцце выкліку рабіць у жыцці тое, што падабаецца.

Кошт: залежыць ад канкрэтнай рэчы. Сукенкі можна купіць ад 100 даляраў (або ад 250 руб.), блузы ад 60 даляраў (ад 165 руб.), каўнерыкі каштуюць каля 15—20 даляраў (ад 35 руб.).

UGAR-RAI: каб пасцябацца

Стваральнікі расказваюць, што брэнд прыдумалі, каб пасмяяцца. Таму кантэнт, які выкладаюць дызайнеры, не трэба ўспрымаць сур’ёзна, гэта ўсё адзін вялікі жарт. Французская мова, якая выкарыстоўваецца ў рэчах UGAR-RAI, была выбраная з той жа мэтай: яе мала хто разумее, і можна пісаць што заўгодна, расказвае дызайнер праекта.

Кожны дроп прысвечаны простай і вузкай тэме. Напрыклад, першы — людзям, прыродзе і адпачынку, другі — японскім сумаістам, трэці — надыходзячай старасці і г. д. За год выйшла дадаткова некалькі асобных рэчаў у калабарацыі з іншымі брэндамі, месцамі ці мастакамі.

Кошт рэчаў: футболкі каля 70—100 рублёў, худзі 80—160 рублёў, аксесуары 50—100 рублёў.

Peng0256.png: вернем брутальныя 1990-я

Стрыт-стайл-брэнд з Магілёва. Дызайнеры спецыялізуюцца на худзі і футболках. А стыль іх прынтоў — як ода нефармалам з 1990-х.

Кошт: у сярэднім футболка каштуе 60 рублёў, худзі — каля 150 рублёў.

 Чытайце таксама:

Касметычка актрысы тэатра і кіно: ідэальная чырвоная памада, універсальнае рашэнне для беласнежак і маска-антыпахмелін

Гэта пракрастынацыя, лянота ці дэпрэсія? Як зразумець, чаму вы не хочаце працаваць, усё адкладаеце і ўсё валіцца з рук

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшоў вялікі выпускны ФОТАРЭПАРТАЖ8

Кіраўнік палесцінскага падраздзялення КВІР забіты ў кватэры ў Іране

«Напісала CEO — праз два дні выдалілі з усіх сістэм». Беларуска 3 гады навучалася на курсах EPAM, але так і не атрымала працу24

Буйнога мінскага бізнэсмена, які займаўся вырабамі са шкла, пасадзілі за палітыку

Суд у Азербайджане вынес суровыя прысуды журналістам, якія расследавалі бізнэс сям’і Аліева2

Праз два тыдні беларусаў чакаюць чатыры запар выходныя

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране17

«Фардо больш няма». ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб'ектах у Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць