Нерухомасць44

Гарачая прапанова: аўстралійскі горад з непрыстойным мінулым можа стаць вашым за 8,3 мільёна даляраў

У горадзе Таралеа ёсць раскошнае шале, поле для гольфа і альпійскае возера. А за гады свайго існавання лёс горада змяняўся ад амаль закінутага месца да пункта адпачынку сэкс-турыстаў.

Фота: tarraleah.com

Горад Таралеа (Tarraleah) на Цэнтральным нагор'і Тасманіі мае амаль усё, што трэба для перанасычанага сэрца: ад шыкоўных краявідаў і раскошнага шале ў стылі арт-дэко да поля для гольфа і цудоўнага возера, дзе можна вудзіць стронгу ў зацішку.

Фота: tarraleah.com

Таралеа знаходзіцца на востраве Тасманія ў аднайменным штаце прыкладна за дзве гадзіны язды ад сталіцы штата, горада Хобарт. Гарадок быў збудаваны ў 1930‑х гадах для ІТР і рабочых, якія будавалі каскад гідраэлектрастанцый у горнай мясцовасці.

Напачатку яго існавання ў горадзе было ўсё: электрычнасць, водаправод, каналізацыя, ратуша, кінатэатр, паб, рэстаран, паліцэйскі ўчастак і царква. На піку там пражывала каля 500 чалавек, але да 1990‑х гадоў горад апусцеў.

Фота: tarraleah.com

У 2000‑х гадах мясцовыя прыдумалі ўласную схему заробку грошай. Персанал вялікага турыстычнага шале паспрабаваў увайсці ў вузкую нішу сэкс-рынку, абслугоўваючы наведвальнікаў, якія захапляліся прыніжэннем, звязваннем і іншымі забавамі ў стылі садамаза.

Фота: tarraleah.com

Аднак свята для аматараў бізуна неўзабаве скончылася, калі ў 2006 годзе бізнэсмен і забудоўшчык Джуліян Хомер аднавіў найлепшыя фрагменты архітэктуры горада і зрабіў стаўку на «турыстаў класа люкс». Усе 35 аб’ектаў нерухомасці, якія займаюць плошчу 147 гектараў, былі выстаўлены на продаж у 2016 годзе з надзеяй, што знойдзецца замежны і заможны пакупнік.

Розныя затрымкі і пандэмія Covid-19 адклалі здзелку, але цяпер на нерухомасць зноў пачалі актыўна шукаць купца, паведамляе The Times.

Фота: tarraleah.com

Каментары4

  • и та ли я
    22.01.2023
    один из 2-х вариантов у меня был на букву Аа 
    это была Автралия
    но муж сказал -
    успокойся
    мы уже все решили
    вы с ребенком отправляетесь на **
    а мы создаем партизанский отряд вокруг самогонного аппарата
  • гоблен
    22.01.2023
    Уточните, пожалуйста, баксы австралийские ли? Если американские, то немножко не хватит.

    Сказочным существам предоставляецо ли скидка?
  • Джанни Радари
    22.01.2023
    Молодец

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць