Каментары да артыкула

Святлана Курс: Не прымаю, што нам, нашчадкам Яські, гаспадара з-пад Вільні, адмаўляюць у гонары

  • ром
    24.01.2023
    кто такая? што такое??? вылазят которых никто не знает и вещают от имени всех)) ну блин
    мне пофиг например на их незапрашэнне! как и тысячам других
    от украинцев желательно беларуси держаться подальше! как и от россиян!
  • Грышка
    24.01.2023
    ром, А вы хто? Яна мае такое ж права, як і вы. Гэта свабода слова.
  • Гервасій
    24.01.2023
    ром, Сапраўды вылез тут і ў лужу пукнуў. 
  • Ыўк
    24.01.2023
    ром, Калі Вы такі неневук, які не цікавіцца анічым — не варта ўсіх беларусаў да сябе ў кампанію запісваць. Гэта Ева Вежнавец, аўтар «Па што ідзеш, воўча?», якую ведаюць усе хто хоць крыху сочаць за сучаснай беларускай літаратурай.
  • Ясь
    24.01.2023
    Дзякуй. Дзякуй. Дзякуй.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    24.01.2023
    Гэта было зроблена, я падазраю, на запыт украінскай дзяржавы.

    Хто з'яўляецца выказнікам волі народа? Дзяржава, то бок выбраная народам улада! А што кажа ўлада? -- Барані, Божа! Мы тут не прычым! А сам Каліноўскі быў польскім шляхціцам!
    Беларуская апазіцыя ў выглядзе Ціханоўскай? Дык яна так і вызначылася -- чый Крым? А яшчэ расказвае байкі пра мудрага Пуціна!
    У нас ніхто не займаецца прабеларускай прапагандай. Хоць бы той гісторыі! Так, ёсць у нас адзін А. Краўцэвіч, якога люта ненавідзяць летувісы. Павінна быць такіх як Краўцэвіч -- чалавек 20.
    Пару дзён таму у Фэйсбуку у групе "Літвіны" прачытаў выказванні аднаго левувіса... --  Ну, нарэшце, беларускія гісторыкі началі пісаць праўду аб сваёй гісторыі! І спасылка на публікацыю! Націскаю! І што вы думаеце? Адчыняю -- "Беларуская Думка"! Прачытаў пару радкоў і далей не захацелася... "ВКЛ -- чыста літоўская дзяржава, беларусы былі паняволены літоўскімі феадаламі".
    І атрымліваецца, што Лукашэнка ўсім суседзям выгадны! Скажаце -- пераможам і ўсё зменім! Дык не пераможам з такой рабскай гісторыяй!
  • Valadzimir
    25.01.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына,  Краўцэвіч недалёка адыйшоў ад "белдумцев" -  ён таксама прыхільнік фальсіфікатарскай  "балцкай" канцэпцыі паходжаньня літвы, а яна непазьбежна прыводзіць да "панаваньня літоўскіх феадалаў над нешчаснымі беларусамі".
  • Што украіна што расея
    24.01.2023
    Нам у будучыні таксама варта забыцца на Украіну што Украіна што Расея адно і тое
  • которых никто не знает
    24.01.2023
    Гаварыце за сябе.
    Курс не ведаць - сорам беларуску.
    Загугліце прозвішча хаця б, а лепей пачытаце "Па што ідзеш, воўча"
  • разумныя, гордыя і стойкія
    24.01.2023
    "Мы і гэта знясём з годнасцю і стойкасцю, бо мы разумныя, гордыя і стойкія, закаханыя ў свой край і ў агульную чалавечнасць. І мы можам дзяліць волас начацвёра.Я ганаруся не тым, што нарадзілася беларускай — бо мы таго не выбіраем — а тым, што я сто тысяч разоў выберу ёй быць"
    https://nashaniva.com/308262

    моцна і прыгожа сказана :)
  • Janka Spadar
    24.01.2023
    "Я ганаруся не тым, што нарадзілася беларускай — бо мы таго не выбіраем — а тым, што я сто тысяч разоў выберу ёй быць. Жыве Беларусь. Памятайма нашых герояў і гераінь» — Вялікі дзякуй за моцныя словы
  • мясцовы
    24.01.2023
    Зараз яшче болей адчуваю як беларус.
    Як "русяфілы" з рускім духам амаль аднолькава " украінфілылы" з казацкім духам смярдзяць..
    Яшче да 24 Лютага каментавал казал ні майце іллюзій ні стварайце мітау.Нават аватаркі ні зменяць як і пад час " 2020" ..
    Я ні злапамятны я памяркоуны .Памяркую ..і адзячу)) ))
  • Новая Зямля
    24.01.2023
    Носяцца са сваiм гонарам як з пiсанай торбай. Рабiць трэба так, каб паважалi, а мы усе рэфлексуем. Каб выйшлi на мiжнародны узровень са сваей лiтаратурай, музыкай, мастацтвам наогул культурай, нiкому нiчога не трэба было б бясконца даказваць размовамi. Два Нобеля есць, а толку? Месцячковае самавызначэнне. Атрымвлi ж гранты, дык пакажыце свету хто мы, беларусы, на што здатныя.
  • Valadzimir
    24.01.2023
    Нагадаю ганарыстай мадам Курс і ўсім падобным экзальтаваным "змагарам", што Каліноўскі прайграў сваё змаганьне. Ён - герой-лузер.
  • Грышка
    25.01.2023
    Valadzimir, Часам сапраўдныя героі не перамагаюць. Згодна з вашым памылковым меркаваньнем, Ісус Хрыстос быў няўдачнікам («люзерам»).
  • Арнольд
    25.01.2023
    Valadzimir, оо, а ты толькі за пераможцаў у нас, за мураўёва, за суворава, за жукава, сраліна? Годнасць не пра цябе даражэнькі, ты ніжэй плінтуса
  • Valadzimir
    25.01.2023
    Грышка , Вы сваім параўнаньнем "пераблыталі божы дар зь яешняй".
  • Грышка
    26.01.2023
    Valadzimir, Не, Valadzimir. На жаль, вы блытаеце быць героем зь перамогаю. Але не заўсёды героі перамагаюць. Чытайце клясычную літаратуру, Біблію, царкоўную гісторыю, сучасную гісторыю: там героі часам не перамагаюць. Чаму? Бо герой не пераможца. Герой ёсьць чалавек, які перад абліччам нягод і варожасьці дэманструе мужнасьць, характар і вернасьць, і тым самым натхняе іншых, як паказаў Кастусь Каліноўскі ў сваёй працы любові да беларускага народу ды ягонай мовы, культуры, свабоды й будучыні. Ён сапраўды герой Беларусі. Няхай спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе. І няхай ягоныя сыны й дочкі па духу пераважаюць у Беларусі. Жыве Беларусь! 
  • Арнольд
    25.01.2023
    Яна слушна кажа і хочацца дадаць, што беларусам усім без выключэння крэтычна не хапае гонару, ім бы вітаміны якія папіць для падвышэння гонара але такіх няма.
  •