Грамадства

Алесь Пушкін у турме хоча намаляваць партрэт Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа.

Як вядома, Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Паводле Генпракуратуры, мастак «здзейсніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый«. Маецца на ўвазе размяшчэнне на выставе ў Гродне партрэта ўдзельніка пасляваеннага беларускага антысавецкага руху Яўгена Жыхара.

30 сакавіка 2022 суд прызнаў Пушкіна вінаватым і прызначыў яму 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Пазней ён быў этапаваны ў папраўчую калонію №22, але ў лістападзе мінулага года суд пастанавіў перавесці Алеся Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Цяпер мастак знаходзіцца ў Гродзенскай турме №1.

— Лісты ад Алеся прыходзяць рэдка, — кажа Яніна Пушкіна, жонка мастака. — Паколькі ён знаходзіцца на строгім рэжыме, то яму не дазволеныя перадачы. Вось муж і піша, што ў такіх умовах вельмі хочацца з’есці што-небудзь смачнае, але сітуацыя не дазваляе атрымаць такую асалоду.

Алесь паведаміў, напрыклад, што скідваюцца грашыма, купляюць у мясцовым буфеце цыбулю, разразаюць яе і частуюцца штодзень. Гэта, наколькі я зразумела, у іх адзіны вітамінны прадукт — палова цыбуліны на дзень. Увогуле, за месяц можна купіць у буфеце нешта з прадуктаў на 32 рублі.

— Пра здароўе нічога не паведамляе?

— Напісаў, што не можа есці свежы турэмны хлеб, бо яшчэ раней, калі служыў у Афганістане, перахварэў на хваробу Боткіна. Таму той хлеб ужывае толькі ў падсушаным выглядзе.

— Нейкія кнігі ў турме Алесь, напэўна ж, чытае…

— Мы выпісалі яму газету «Літаратура і мастацтва», а таксама часопіс «Мастацтва». Знаёміцца з апошнімі навінамі ў галіне культуры, паведаміў, што ў яго з’явілася вялікае жаданне намаляваць партрэт лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, тэатральнага рэжысёра Валерыя Маслюка, якому ў сакавіку гэтага года споўнілася б 70 год.

Таксама хацеў бы намаляваць партрэт аўтара першай беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча, які ў свой час таксама сядзеў у Гродзенскай турме. Таму папрасіў мяне, каб даслала яму фота гэтых асоб.

— Мяркуеце, Алесю дазволяць у турме маляваць партрэты?

— Вось гэта я дакладна не ведаю. Але зраблю так, як муж прасіў…

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць