Мінчук скінуў мужчыну з лесвіцы ў пераходзе метро. Яго знайшлі па запісах відэакамер
У Мінску адбылася бойка ў пераходзе станцыі метро «Каменная горка». Адзін мужчына скінуў другога з лесвіцы і збег з месца здарэння, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама. А знайшлі яго дзякуючы сістэме сачэння.

1 лютага ў пераходзе станцыі метро «Каменная горка» у Мінску пабіліся два мужчыны. У выніку адзін з іх скінуў свайго апанента са сходаў і ўцёк. На запісе камеры відэаназірання бачна, як мужчына ўпаў і ляжаў без прытомнасці.
У мінскай міліцыі паведамілі, што мужчыну знайшлі пры дапамозе рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі — яе цяпер абслугоўвае «Белтэлекам».
Удзельніка бойкі затрымалі ля Цэнтральнага аўтавакзала, з якога 25-гадовы мінчук нібыта збіраўся выехаць за мяжу.
Пра стан пацярпелага нічога не паведамляецца.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары