Музыка

Беёнсэ ўстанавіла рэкорд «Грэмі» з самай вялікай колькасцю ўзнагарод у гісторыі

Амерыканская спявачка Беёнсэ стала ўладальніцай самай вялікай колькасці прэмій у гісторыі «Грэмі», выйграўшы чатыры намінацыі і атрымаўшы 32-ю ўзнагароду на 65-й цырымоніі ўручэння прэміі, піша «Бі-бі-сі».

AP Photo/Chris Pizzello

Падчас папярэдняга шоу Беёнсэ назвалі пераможцай у намінацыях «Найлепшы танцавальны/электронны запіс» за трэк «Break My Soul» і за «Найлепшае выкананне ў стылі R&B» — за «Plastic Off the Sofa». На асноўнай цырымоніі Беёнсэ была ўзнагароджаная за песню CUFF IT у намінацыі «Найлепшая песня ў стылі R&B», а затым і стала ўладальніцай узнагароды «найлепшы танцавальны/электронны музычны альбом» за альбом «Renaissance».

Такім чынам, яна абышла па ліку прэмій «Грэмі» нябожчыка, брытана-венгерскага дырыжора Георга Шолці, які атрымаў 31 узнагароду і заставаўся рэкардсменам «Грэмі» на працягу 20 гадоў.

«Я спрабую не быць занадта эмацыйнай», — сказала Беёнсэ, прымаючы ўзнагароду.

«Harry's House» брытанскага выканаўцы Гары Стайлза стаў найлепшым альбомам, а Лізза з «About Damn Time» атрымала ўзнагароду за найлепшы запіс года.

Яшчэ адзін брытанец, Сэм Сміт атрымаў узнагароду за найлепшае поп-выкананне дуэтам за «Unholy», дуэт з Кім Петрас.

Нечаканай стала перамога 73-гадовай блюзавай спявачкі Боні Райт, яе трэк «Just Like That» быў названы «Песняй года».

Адэль была ўдастоеная ўзнагароды за «Найлепшае сольнае поп-выкананне» за сваю баладу «Easy On Me».

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць