Здарэнні44

Тэлефонныя махляры падманулі 105-гадовую жанчыну на 37 тысяч даляраў

Колькасць грашовых махлярстваў у Беларусі ў 2022 годзе вырасла ў два разы ў параўнанні з 2021-м. А кожнае дзясятае злачынства было звязанае з тэлефоннымі званкамі пенсіянерам і старым грамадзянам з паведамленнямі пра тое, што іх сваякі сталі вінаватымі ў ДТЗ.

Толькі ў мінулым годзе падманулі тры тысячы пенсіянераў, піша «Спутнік».

Сума шкоды менавіта ад гэтага віду махлярства склала ў 2022-м амаль 9 млн рублёў. Пры гэтым вернута назад толькі 600 тысяч рублёў.

Да прыкладу, у Мінску жанчына 1935 года нараджэння, каб вызваліць ад крымінальнай адказнасці сына, нібыта вінаватага ў здзяйсненні ДТЗ, перадала ашуканцам 21 тысячу даляраў, 200 еўра і 11 тысяч рублёў.

У Гродне 85-гадовая жанчына аддала ашуканцам больш за 150 тысяч даляраў і 125 тысяч еўра, каб яе ўнучку не прыцягнулі да адказнасці за ўдзел у ДТЗ.

А 105-гадовая жанчына такім чынам пазбавілася 37 тысяч даляраў.

За мінулы год былі ўстаноўленыя 242 махляры (гэта так званыя кур'еры, бо арганізатары не знойдзеныя), 75 крымінальных спраў накіравана ў суд.

«Аб'ектыўна раскрыць гэтыя злачынствы вельмі складана, таму што іх арганізатары знаходзяцца за мяжой — як правіла, у Расіі ці на Украіне», — адзначыў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшы пракурор упраўлення Генпракуратуры Вячаслаў Бабашынскі.

Каментары4

  • Максим Дизайнер
    09.02.2023
    105-и годовая бабушка должна заботиться от какой-то семье?Это о ней должны уже давно заботиться, и быть рады, что она жива. Сделали культ норы и семьи, больше ничего не интересует, хаты с краю, деревня долбанная, теперь кушайте, не обляпайтесь. 
  • Ёсік
    09.02.2023
    Адкуль такія сумы ў замежных валютах у такіх старых? Рэдакцыя, вы не блытаеце? 125 тысяч, 150 тысяч, 21, 11. Хто гэтыя бабулі? А каб ведалі і размаўлялі па-беларуску, не страцілі б ані грошыка. Тры разы мне асабіста тэлефанавалі - два з банку, адзін з лякарні з пабітай галавой "сяброўка" Таццяна. Апасьля прывітання і некалькі сказаў, размова спынялася другім бокам.
  • Шарэцкi C.
    10.02.2023
    [Рэд. выдалена]

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго7

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго

Усе навіны →
Усе навіны

57-гадовую экс-работніцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

«Бог даў вам усё, акрамя майго нумара тэлефона»: святар-уніят з Віцебска стаў зоркай сацсетак19

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»48

У Мінску ад удару токам загінуў 16-гадовы падлетак1

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»74

Гэта цікава: ці адрозніваецца вада ў кране ад вады ў трубах ацяплення?3

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Стала вядома, колькі бонусных выплат атрымаў у 2024 годзе генеральны дырэктар «Беларуськалія»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго7

«Мяркую, Макей бы ўхваліў». Аўтар помніка кіраўніку МЗС расказаў, якія сэнсы ўклаў у яго

Галоўнае
Усе навіны →