Каментары да артыкула

Праспект Перамогі ў Кіеве цяпер будзе Берасцейскім

  • Тт
    09.02.2023
    Гэта заслуга Каліноўцаў. Калі б не іх удзел у вайне, украінцы сцерлі бы ўсе беларускія назвы.
  • Valadzimir
    09.02.2023
    Тт, "заслуга каліноўцаў" ? Гы-гы. А назва Брэст-Літоўскі НЕ "беларуская", а літоўская.
  • мясцовы2
    09.02.2023
    Ну такое сабе. Яны на Берасьцейшчыну ўвогуле глядзяць як на сваю этнічную тэрыторыю.
  • Джейсон Борн
    09.02.2023
    мясцовы2, простите, а почему бы и не смотреть... Особенно если этнически это Украина.
  • Valadzimir
    10.02.2023
    мясцовы2, мяркую, гэтыя "разборкі" яшчэ наперадзе.
  • Лол
    10.02.2023
    Valadzimir, Украінцам пофіг на беларускія тэрыторыі. Гэтыя разборкі могуць чыніць альбо карысныя ідыёты Крамля, альбо гэбня. Як бачыце такія каментары пра тое, што ўкраінцы нібы лічаць нешта ў Беларусі свам, то проста ігнаруйце.
  • Андрусь
    09.02.2023
    Было б яшчэ някепска. калі б Наша Ніва перастала называць  Берасце Брэстам і вярнулася да беларускага варынту назвы горада. 
  • Ондье
    10.02.2023
    А ў Белсрусі шмат назваў,. звязаных з Вільняй ці Беластокам? Ці больш з Масквой, Суворавым і Леніным?
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    10.02.2023
    Ондье, Было, але не цяпер! У Глыбокім да 17 верасня 1939-га была і Віленская вуліца, і Беластоцкая, і нават пляц Касьцюшкі! А цяпер? А цяпер, як Вы сказалі! Віленская стала Леніна, Беластоцкая стала -- Гагарына. А далей -- увесь савецкі пантэон: Леніна, Дзяржынскага, Суворава, Камуністычная, Піянерская, Камсамольская, Маскоўская, а вуліца Савецкая пачыналася з будынка суда, а праз 4 км сканчалася -- турмой.
  • савецкі пантэон
    10.02.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, не пантэон, а кунсткамера
  • Барбос
    10.02.2023
    Не "Брестким" будет проспект Победы, а "БЕРЕСТЕЙСКИМ". Почувствуйте разницу.