Свет66

У КНДР пераймяноўваюць цёзак дачкі Кім Чэн Ына

Цяпер жыхаркам Паўночнай Карэі забаронена мець такое ж імя, як у Чжу Э, прыкладна 10-гадовай дачкі Кім Чэн Ына. Калі ж кагосьці ўжо так назвалі, прыйдзецца шукаць новае імя.

Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP

Улады КНДР прымушаюць дзяўчат і жанчын, якія носяць імя Чжу Э, пераймяноўвацца. Прычына ў тым, што такое ж імя носіць 10-гадовая дачка кіраўніка краіны Кім Чэн Ына, піша Radio Free Asia.

Выданне спасылаецца на дзве ананімныя крыніцы, паводле якіх улады ў Пхеньяне і іншым горадзе, Чонджу, прымушаюць жанчын змяняць імя ў сваіх пасведчаннях аб нараджэнні. Цяпер імя Чжу Э нібыта зарэзерваванае для асоб «найвышэйшай годнасці», у пералік якіх, верагодна, уваходзіць спадкаемніца сямейства Кімаў.

Крыніцы расказваюць пра ўнутраны загад ад цэнтральнага ўрада, згодна з якім змяніць імя трэба не пазней чым за тыдзень.

Па даных паўднёвакарэйскай выведкі, прыкладны ўзрост Кім Чжу Э — ад 10 да 12 гадоў, гэта сярэдняя дачка Кім Чэн Ына і адзінае яго дзіця, якое з’яўляецца на публіцы. Упершыню яе паказалі свету ў лістападзе мінулага года, калі Кім Чэн Ын з дзяўчынкай прысутнічалі на пробным запуску міжкантынентальнай балістычнай ракеты.

На мінулым тыдні Чжу Э зноў з’явілася на публіцы — яна ўзяла ўдзел у банкеце з галоўнымі паўночнакарэйскімі генераламі. Праз тое, што дачка Кім Чэн Ына атрымлівае столькі ўвагі, эксперты мяркуюць, што яна можа стаць яго спадкаемніцай на чале краіны.

Гэта не першы выпадак забароны імя ў КНДР, бо сам Кім Чэн Ын, калі ўзначаліў краіну, забараніў іншым насіць яго імя (Чэн Ын). У выпадку з Чжу Э пакуль цяжка сказаць, што яе чакае і ці нясе нейкі сэнс забарона насіць яе імя.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын разам з дачкой 8 лютага прымаў парад з нагоды 75-годдзя заснавання арміі краіны

Кім Чэн Ын прывёў дачку на банкет з генераламі

Паўночная Карэя рыхтуецца адправіць некалькі соцень чалавек у анексаваныя Расіяй «ДНР» і «ЛНР»

Каментары6

  • Бррр… жудасная навіна, ці, кплі мразотнікі ў “руля”
    13.02.2023
    Сытенькая и упитанная девочка… Хорошо, что в КНДР никто не голодает, а яшчэ лепш, што Менск (Мінск) застаецца Менскам, а не “александрынам”, ці “цыганычам”, ці “сям’ёвым”… Але досвід аднаго казаха-бацькі ўжо быў, ды добра, што сплыў… Спадзяюся і гэты шэрань(иней, если, кто не знал) на нашых вокнах па вясне сплыве вадою ў глебу
  • Mar
    13.02.2023
    Николаям приготовится?
  • Параска
    13.02.2023
    Коленька завидный жених будет

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць