Грамадства33

У Палку Каліноўскага прыдумалі лайфхак для тых, хто не ведае, чым заняцца

У тэлеграм-канале Палка Каліноўскага з'явіліся парады для тых, хто вечарамі не можа заснуць, бясконца глядзіць серыялы, або заліпае ў інтэрнэце. 

«Хачу звярнуцца да ўсіх, хто цяпер у мірным жыцці і да самога сябе тагачаснага, які не ведаў стомленасці вайны, — піша невядомы салдат.

— Усе тыя, хто вечарамі не можа доўга заснуць: выбірае серыял, пад які лепей пайсці ва ўладу Марфея; па сто разоў праветрывае пакой, таму што душна, потна, ліпка; вось-вось «дазаліпае» ў сацыяльныя сеткі і так да самай раніцы; усе, хто варочаецца, круціцца, верціцца і проста доўга глядзіць у столь — у мяне для вас «лайфхак»!

Сорак кіламетраў за дзень! Бягом, крокам, паўзком, лежачы, часам седзячы, але не доўга. Сорак! Дзесьці ўжо пасля дзясятага кіламетра адчуванне, што ЎСЁ! Але не… Трэба далей. Зброя больш не нясе пагрозы ворагу, а толькі табе, бо здаецца, што рукі адарвуцца. Шалом шаруе і ўвесь час спаўзае. Адзенне — мокрае і цяжкае. Абутак — непад'ёмны. Мазалі — усюды. Калені — баляць. Ды ўсё баліць!

Але калі ты разумееш, што задача выкананая — засынаеш імгненна. Абстрэлы, налёты, выбухі — нічога не можа цябе выдраць з абдымкаў сну.

Так што вы гэта… карыстайцеся на здароўе!

А лепш карыстайцеся мірным жыццём. Не губляйце час. Можаце спаць — спіце. Можаце кахаць — кахайце.

Можаце… Ды што можаце, тое і рабіце на сваё задавальненне, толькі не марнуйце час! І не забывайце, што ёсць тыя, у каго няма ні часу, ні такой магчымасці».

Каментары3

  • Ганка
    16.02.2023
    Эх, хлопцы, мірнае жыццё на тое і мірнае, што час можна марнаваць. Можна заліпаць у серыялы, можна праветрываць пакой, каб спаць было латвей. Не працуе так у мірным жыцці, каб усё па загаду.
  • SHOS
    16.02.2023
    Полностью поддерживаю. А ноют все: в какой бар сходить, какие ногти сделать, я о купить на аллегро такого. Народ уже совсем отупел.
  • Казік
    19.02.2023
    Ганка, згаджуся. Кожнай нагодзе - свае патрэбы. Экстрэмальныя ўмовы дазваляюць пераацаніць жыццё, глянуць з іншага боку, можа пазбавіцца масак. Але экстрэмальныя ўмовы перажываюцца на ізнос - і цела і псіхікі.
    Слава і пашана Каліноўцам!

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай2

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026 і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць