Эканоміка2222

«90% выбіраюць бюджэтныя букеты і плацяць картай растэрміноўкі». Колькі ў Мінску цяпер каштуюць кветкі і які на іх попыт

Дзень мінуў, але наперадзе 8 сакавіка — дзень, калі жанчынам таксама традыцыйна масава дораць кветкі. Сайт Blizko.by даведаўся, у якім цанавым дыяпазоне знаходзяцца цюльпаны і колькі грошай жыхары Мінска гатовыя выдаткаваць на букет.

«У першую чаргу, трэба звяртаць увагу, ці свежыя кветкі. Калі выбар стаіць паміж адкрытымі і закрытымі бутонамі, лепш выбіраць, вядома, другія. Вытворцаў цюльпанаў можна падзяліць на беларускіх і галандскіх. Першыя не вельмі добрай якасці, — распавядае Сяргей, дырэктар кветкавай крамы. — Як з градкі, а другія, гэта значыць, галандская цыбуліна, зусім інакш выглядаюць».

Звычайны пакупнік наўрад ці візуальна вызначыць, дзе які вытворца, але пры жаданні можа вывучыць інфармацыю і задаць фларысту канкрэтныя пытанні.

Якая цяпер сярэдняя цана цюльпанаў і якую варта чакаць?

«Цяпер у Мінску цэны на цюльпаны вар'іруюцца ад 3 да 4 рублёў за штуку. 8 сакавіка яны будуць каштаваць каля 3-3,5 рубля, але, як правіла, у кветкавых крамах колькасць уплывае на выніковую цану».

Дзе лепш купляць: у пераходзе, у краме ці на «Камароўцы»?

«Лепш купляць у краме, а не на вуліцы ля перахода, дзе яны ўжо паспеюць замарозіцца і абветрыцца перад тым, як вы іх купіце. — У спецыялізаваных крамах заўсёды якасць будзе лепшай. Так, кошт вышэйшы, але гэта ўжо пытанне прыярытэтаў.

Якія букеты часцей за ўсё купляюць на святы?

«На 8 сакавіка ў любым выпадку купляюць цюльпаны, таму што цана адыгрывае важную ролю, а на 14 лютага — ружы, цюльпаны і хрызантэмы традыцыйна ў прыярытэце. Параіць нейкі пэўны букет не магу — усё ўпіраецца ў тое, колькі чалавек гатовы на яго выдаткаваць.

На прыкладзе мінулага Дня ўсіх закаханых магу сказаць, што бюджэты ў людзей скараціліся:

90% наведвальнікаў крамы выбіраюць, па-першае, самыя бюджэтныя варыянты, па-другое, аплачваюць іх картай растэрміноўкі.

Таму складана сказаць, колькі ў сярэднім людзі гатовыя выдаткаваць на букет. Напэўна, каля 50 рублёў».

Чытайце таксама:

Воцатнае дрэва і «помста суседа». Гэтая расліна ўваходзіць у моду ў Беларусі, бо яна і прыгожая, і практычная

На Камароўцы з’явіліся першыя цюльпаны. Колькі яны каштуюць?

Каментары22

  • Злобный вожык
    17.02.2023
    За эти деньги лучше пиццу с колой купить.
  • грашовая прастытутка
    17.02.2023
    жонцы і палюбоўніцы? неяк танна...
  • миллион миллион миллион алых слез
    17.02.2023
    картай растэрміноўкі....
    вось ужо сапраўды - жил-был художник не один...

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў4

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?1

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію41

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць