«Зямля, агонь ды вада». У гродзенскага гурта Dzieciuki выйшаў новы міні-альбом
Запісваўся альбом у трох гарадах — Гродне, Кракаве (акардэон) і Варшаве (вакал і бэк-вакал). Вокладку да альбома намалявала дачка лідара гурта Dzieciuki Дар’я Дзянісава, паведамляе Budzma.

У рэліз увайшлі тры кампазіцыі:
«Тадэвуш Рэйтан»,
«Усяслаў Чарадзей»,
«Зялёныя палі маёй зямлі».
Словы да песень «Тадэвуш Рэйтан» і «Усяслаў Чарадзей» напісаў гродзенскі паэт Дзяніс Жыгавец. Кампазіцыя «Зялёныя палі маёй зямлі» — гэта народная ірландская песня, якую пераклаў паэт Андрэй Хадановіч.
-
Рэстаўратары аднаўляюць знакаміты жыровіцкі іканастас. Але ў гістарычным колеры ў манастыры яго наўрад ці пабачаць
-
Пабялілі ўсё, да чаго змаглі дацягнуцца. У касцёле ў Жупранах, дзе пахаваны Багушэвіч, зрабілі еўрарамонт
-
Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?
Каментары