Нерухомасць11

У Мінску знясуць прыватны сектар у раёне вуліцы Арлоўскай. Што будзе замест яго?

Прыватны сектар у Мінску ад вуліцы Арлоўскай да вуліцы Шчадрына будуць зносіць, пратэсты жыхароў не дапамаглі. Як піша агенцтва «Мінск-Навіны», праект забудовы нядаўна разгледзелі на архітэктурна-горадабудаўнічай радзе.

Фота: csl.bas-net.by

Знос дамоў у масіве сядзібнай забудовы Цэнтральнага раёна Мінска абмяркоўваецца даўно. Побач будуецца ЖК «Левада», а таксама пачынаецца будаўніцтва комплексу «Паўночны бераг», што непазбежна запатрабуе развіцця інжынерна-транспартнай інфраструктуры.

Праект забудовы прайшоў грамадскае абмеркаванне летам 2022 года, але ў студзені 2023 года гараджане, якія выступаюць супраць зносу, звярнуліся ў Савет Рэспублікі. Пасля таго праект яшчэ раз разгледзелі на радзе пры галоўным архітэктару і ў выніку вырашылі нічога ў ім не мяняць.

Змены плануюцца ў

квартале ў межах зав. Чарвякова — вул. Нававіленская — Наватарская — Старавіленскі тракт — вул. Шчадрына — Даўгінаўскі тракт.

  • Замест прыватнага сектара там з'явяцца шматкватэрныя дамы.
  • Гаражы, якія ёсць у гэтым раёне, пакуль застануцца, але пазней іх заменяць шматузроўневыя паркінгі.
  • Старавіленскі тракт на ўчастку ад вул. Арлоўскай да зав. Чарвякова будзе рэканструяваны: вуліцу пашыраць, і яна будзе прымыкаць да ўжо абноўленай часткі Даўгінаўскага тракта.
  • Вул. Нававіленская стане шырэйшай: на ёй плануецца трамвайная лінія.
  • У квартале з'явіцца новая вуліца (праектаваная № 3), а вул. Прыгарадная будзе падоўжаная і пашыраная.

Усе гэтыя змены павінны зрабіць да 2030 года. Пашырэнне Старавіленскага тракта плануецца пачаць ужо ў гэтым годзе.

Квартал у межах Даўгінаўскі тракт — вул. Шчадрына — Гая — Прыгарадная:

  • зона сядзібнай забудовы ў асноўным захаваецца, будаўніцтва новых дамоў запланавана толькі ў некалькіх пунктах;
  • участкі, на якіх знаходзяцца «Рамаўтадар» і «Зелянбуд» Цэнтральнага раёна, СТА, склады, прадпрыемства «Універсалрэмбуд» адыдуць пад шматкватэрную забудову нізкай шчыльнасці — тут будуць будаваць дамы вышынёй 4-5 паверхаў.

Чытайце таксама:

І каля Драздоў, і ў лесе ў Сцяпянцы. Дзе ў Мінску пабудуюць новыя дамы

Дзе ў Мінску будуць зносіць прыватныя дамы ў найбліжэйшы час

Каментары11

  • Лол
    19.02.2023
    Зараз забудуюць прымітыўнымі мурашнікамі, як на Дзяржынскага. Зусім ня любяць свой горад.
  • Колкус
    19.02.2023
    Лол, а якое дачыненне яны маюць да яго? Панаехі бссраўскія
  • Антон
    19.02.2023
    Заўсёды сэрца баліць ад такіх варварскіх рашэнняў. Каб яшчэ ў нас была перанаселеная краіна. А так цэлыя вёскі выміраць, будуй колькі хочаш. Але не, трэба шэрыя глыбы бетону шчыльна панасоўваць акурат у Менску

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

Усе навіны →
Усе навіны

Міхаіл Падаляк расказаў, ці будзе Украіна выцягваць з-за кратаў «рэйкавых партызанаў»7

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак14

Журналістка БТ абурылася навіной пра сябе: Гэта была мая першая самастойная паездка ў Еўропу18

Камароўка, Заходні рынак, гандаль каля метро: дзе цяпер таннейшыя ягады і грыбы?

Ці можна сарваць яблыкі з суседскага дрэва, калі галіна звісае над вашым участкам? Адказ вас здзівіць5

«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP13

Латвія фіксуе больш спробаў прарыву сваёй мяжы з Беларуссю мігрантамі1

Еўрасаюз разглядае магчымасць працягнуць кантракт з «Газпрамам» пасля 2024 года3

Лукашэнка сустрэўся ў Астане з Сі Цзіньпінам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

Галоўнае
Усе навіны →