Эканоміка66

Дзяржкантроль выпісаў 12 мільёнаў даляраў штрафу «Лідскаму піву»

Камітэт дзяржкантролю Беларусі правёў праверку ААТ «Лідскае піва» і аштрафаваў кампанію па яе выніках на 35,8 млн рублёў (€12 млн еўра па курсе Нацбанка на 20 лютага). Кампанія са штрафам не пагадзілася і звярнулася з пярэчаннем у раённы суд, паведамляе вытворца.

У ААТ «Лідскае піва» чакаюць, што судовае разбіральніцтва будзе доўжыцца некалькі месяцаў.

З-за нявызначанай сітуацыі матчына кампанія «Лідскага піва» фінская Olvi адмяняе фінансавы прагноз, апублікаваны 10 лютага, і не будзе публікаваць новы, дадалі ў кампаніі.

Папярэдні прагноз абвяшчаў: «Чакаецца, што адкарэктаваны аперацыйны прыбытак Olvi Group за 2023 фінансавы год знізіцца ў параўнанні з мінулым годам. Бізнэс-аперацыі ў Беларусі спалучаныя з нявызначанасцю, звязанай з вайной ва Украіне і, у прыватнасці, з уплывам абменных курсаў, таму чакаецца зніжэнне аперацыйнага прыбытку сегмента. Мяркуецца, што аб'ём продажу і аб'ём выручкі будуць расці».

Каментары6

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    20.02.2023
    Ва ўсіх краінах Свету крыніцай даходу дзяржавы з'яўляецца зямля, яе нетры, вынікі вытворчасці...
    Беларусь выпадае з гэтага класічнага спісу. Тут, крыніцай даходу з'яўляецца -- народ! Штрафы, пасадкі, хабары. Ты пайшоў засветла ў краму. Па дарозе сустрэў знаёмага, якога даўно не бачыў, паразмаўлялі... незаўважна сцямнела, флікера няма -- і ты жаданая здабыча міліцыянтаў! Яны да апоўначы патрулююць вуліцы, завулкі райцэнтраў. І ты патрапіў у іх лапы -- пратакол, штраф. Цябе занеслі ў "базу". Іншы раз ты патрапіў за пераход вуліцы не ва ўсталяваным месцы. І ты ўжо злосны парушальнік правапарадку! Павышаны штраф! І крый Божа, што у гэтай "базе" ты не згадваешся ў б/ч/б акцыях! Пару гадоў адсідкі табе забяспечана: Ты -- экстрэміст!
  • By
    20.02.2023
    Лідскі квас - RIP?
  • не такі як ёсць
    20.02.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, калі народ дазваляе з сабой гэта рабіць, чаму не?!

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады19

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску гарэў жылы дом6

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў4

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады19

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →