Грамадства1717

«Патрыятызму шмат не бывае». Школьны ваенрук з шаблямі адкрыў патрыятычны клуб, а яго жонка — «ГітАрмію»

У Станькаве, на базе Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства збіраюцца адкрыць новы ваенна-патрыятычны клуб «Грэнадзёр». Яго кіраўнік Яўген Уласевіч — маёр запасу, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ў Негарэльскай сярэдняй школе №1. А таксама майстар па абыходжанні з шаблямі.

У школе, піша дзяржынскі партал, Уласевіч кіруе таксама вайскова-патрыятычным клубам «Айчына». А яго жонка — гуртком «ГітАрмія». Абрэвіятура не расшыфроўваецца — магчыма, яна ўтворана ад слова «гітара», а магчыма і не.

«Патрыятызму шмат не бывае», — тлумачыць Уласевіч, навошта яны стварылі яшчэ адзін патрыятычны клуб.

«Пастаянна ўдзельнічаем у рэканструкцыях ваенных, — расказвае ён. — Мая жонка Надзея навучае дзяцей ігры на гітары ў гурце «ГітАрмія». Рэпертуар у нас у асноўным ваенна-гістарычны. Паспяхова выступаем з канцэртамі «Гартаючы старонкі ваеннай гісторыі», ствараем ваенны антураж».

Акрамя таго, з дзецьмі на базе Дзяржынскага раённага цэнтра турызму і краязнаўства праводзяцца заняткі па дапрызыўнай падрыхтоўцы, тактыцы і ўзбраенні, ёсць стралковыя трэнажоры.

Мяркуючы па сацсетках Уласевіча, ён аматар Расіі.

Ніжэй можна пабачыць выступленне ваенрука з шаблямі.

Каментары17

  • Железный Дровосек
    23.02.2023
    Руская мова,пуцін,гарэлка,кізяк і беларускае прозвішча—здзейсненая мара арды. Для гэтага манкурта патрыятызм —адданасць ардзе,а не Беларусі. Сколькі ж яшчэ такіх інвалідаў розума,скалечаных рускімірам
  • Васіль
    23.02.2023
    Людзі, дзеткам сваім паведамляйце а расейцах, аб іх гісторыі, аб тым, як яны ўвесь час ёсць акупантамі, а вось гэтыя людзі таксама ёсць аккупантамі. Не пускайце дзяцей у такія клубы!
  • Нярускі
    23.02.2023
    Вось жа пашанцавала чалавеку:можна і расею любіць, і шашкай махаць, і ў вайнушку гуляць. І грошы за ўсё гэтае вычварэнцтва грэбсці. Калі гэты рускі свет згіне, знікне?!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць