Свет

П'янага беларуса на фуры затрымалі спачатку ў Нідэрландах, а потым у Германіі

Нецвярозаму 34-гадоваму беларусу на грузавіку забаранілі далейшы рух у Нідэрландах, але праз некалькі гадзін яго прыйшлося канчаткова спыняць у Германіі. Пра гэта паведаміла нямецкая паліцыя.

Фота ілюстрацыйнае

Машыну праверылі ў сераду 22 лютага ў 18.30 на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў у прамысловай зоне камуны Ластруп у нямецкай зямлі Ніжняя Саксонія. Прычынай стаў сігнал ад аднаго з удзельнікаў дарожнага руху пра тое, што згаданы грузавік рухаўся па трасе ў вельмі небяспечнай манеры.

Пры першым жа кантакце з кіроўцам фуры нямецкія праваахоўнікі зразумелі, што ён знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Таксама ў кабіне знайшлі некалькі піўных бляшанак і бутэлек.

Акрамя таго, тут жа выявілі дакумент, выдадзены паліцыяй Нідэрландаў. З яго вынікала, што шафёра некалькі гадзін таму ўжо праверылі ў галандскай грамадзе Зволе, і там алкатэстар засведчыў наяўнасць у арганізме мужчыны каля 2,00 праміле алкаголю. У беларуса там узялі ўзор крыві, забаранілі далейшую паездку і канфіскавалі правы, аднак ён працягнуў шлях.

Алкатэст, праведзены ўжо нямецкімі паліцэйскімі, засведчыў наяўнасць у арганізме шафёра ўжо 2,64 праміле алкаголю. У яго таксама ўзялі ўзор крыві, а каб дакладна выключыць магчымасць новага трапляння за руль, узялі на ноч пад варту.

Дастаўку грузу, які знаходзіўся ў прычэпе аўтамабіля, працягнуў іншы кіроўца.

Чытайце таксама:

Беларускі дальнабойшчык загінуў у Польшчы ў ДТЗ

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?22

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць