Кіраўнік МУС Іван Кубракоў падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры падзяліўся планамі і распавёў, што міліцыя збіраецца рабіць пасля тых сходаў падлеткаў з «ПВК Родан», якія адбываліся апошнімі днямі. Адказ быў дастаткова прагназаваны.

Паводле заявы Кубракова, у планах яго падначаленых — «апрацаваць» кожную беларускую школу.
«Сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі мы будзем працаваць па кожнай школе, даводзіць інфармацыю», — паставіў Кубракоў амбіцыйную мэту.
Прыцягнуць да справы і класных кіраўнікоў, якія будуць абавязаныя ўплываць на бацькоў, каб тыя, у сваю чаргу, уплывалі на дзяцей.
Урэшце, ёсць намер працаваць на апярэджанне і «не дапусціць распаўсюджвання гэтых заклікаў на тэрыторыі Беларусі».
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары