Вайна1111

«Рускі добраахвотніцкі корпус» сцвярджае, што ўзгадніў з Украінай аперацыю ў Бранскай вобласці

Камандзір «Рускага добраахвотніцкага корпуса» Дзяніс Нікіцін у інтэрвʼю Financial Times заявіў, што ўлады Украіны ведалі пра аперацыю «Рускага добраахвотніцкага корпуса» у Бранскай вобласці. «Інакш яна проста не магла б прайсці».

«Як вы сабе ўяўляеце, каб я прайшоў там ноччу ў цемры? Ёсць замінаваныя масты, ёсць камеры, беспілотнікі з цеплавізарамі, ёсць схаваныя назіральныя пункты. Калі б я ні з кім [ва Узброеных сілах Украіны] гэта не ўзгадніў… Я думаю, мы былі б проста знішчаныя».

Нікіцін расказаў, што ў аперацыі ўдзельнічала каля 45 чалавек, многія з іх, паводле яго, — члены партызанскай падпольнай сеткі на тэрыторыі Расіі.

Ён таксама паведаміў, што ў адной з вёсак сапраўды адбылася перастрэлка, але, паводле яго слоў, яму нічога не вядома пра ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

«Яны [улады РФ] адчулі, наколькі яны безабаронныя. Мы бегалі і працавалі ў прымежнай зоне, якая павінна быць пад найстражэйшай аховай… Галоўнае было нагадаць расіянам… Вы можаце і павінны брацца за зброю. Мы падтрымаем усіх, хто хоча адхіліць гэтых крамлёўскіх узурпатараў ад улады», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Што адбываецца ў Бранскай вобласці пасля нападу дыверсантаў

Дзіўныя несупадзенні ў гісторыі пра «дыверсантаў» на Браншчыне 

«Нас на гэтай задачы было 45 чалавек». «Важныя гісторыі» пагутарылі з адным з байцоў «Рускага добраахвотніцкага корпуса»

«Бойцеся сваіх партызан». У офісе прэзідэнта Украіны пракаментавалі сітуацыю ў Бранскай вобласці

«Паднімайце бунт». Адказнасць за падзеі ў Бранскай вобласці ўзяў на сябе «Рускі добраахвотніцкі корпус»

У розных гарадах Расіі — выбухі, атакі беспілотнікаў, нават «пранікненне ДРГ»

Каментары11

  • ?
    04.03.2023
    Украінцам трэба насцярожана ставіцца да такіх расейцаў, бо ў іх могуць тарчаць вушы фсб. Не паспелі яны здзейсніць сумнеўную аперацыю, як тут жа пачалі раскрываць дэталі. Ці ўдзельнічалі яны дагэтуль хоць у адным баю на фронце? Лепей бы надалей ціхонька рабілі партызанскія вылазкі па спыненню рашысцкіх цягнікоў, пранікалі да і’ базаў і гд. Навошта гэты піар
  • 123
    04.03.2023
    Ну естественно, что акция была согласована с властями, это с самого начала было понятно. Правильно он говорит, как бы они самостоятельно, незамеченными, прошли бы через заграждения, минные поля, через линию фронта.
  • Change my mind
    04.03.2023
    Жвір, a як без узгаднення з Украінай можна спачатку з яе тэрыторыі увайсці на тэрыторыю рф, а потым павярнуцца назад?)

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка5

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка5

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць