Культура1010

Як выглядае сядзіба Тадэвуша Рэйтана ў Грушаўцы, дзе праходзіць рэканструкцыя

Грушаўка знаходзіцца за 5 кіламетраў ад Ляхавіч. Тут часткова захавалася сядзіба старажытнага шляхецкага роду Рэйтанаў. Гэта ўжо цяпер — папулярнае для турыстаў месца. А пасля завяршэння рэстаўрацыйных прац і адкрыцця музейных экспазіцый, магчыма, стане адным з культурных цэнтраў нашай краіны, піша Smartpress.

Сядзібны дом Рэйтанаў у Грушаўцы да рэстаўрацыі. Фота: belkraj.by

Сёння на тэрыторыі былога маёнтка можна ўбачыць родавы дом канца XIX стагоддзя, гаспадарчыя пабудовы і тое, што ад іх засталося, мураванку канца XVII стагоддзя, у якой апошнія дні свайго жыцця пражыў Тадэвуш Рэйтан, алею, возера, брукаванку, рэшткі парку і агароджы. Таксама, недалёка ад самой сядзібы, на ўскраіне лесу, размяшчаецца гатычная капліца-пахавальня роду Рэйтанаў.

Усе фота: Smartpress

Сядзіба доўгі час знаходзілася ў занядбаным стане. Дзякуючы ініцыятыве даследчыка Зміцера Юркевіча і арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана, а таксама газеты «Культура», у Грушаўцы і ў розных населеных пунктах Беларусі з 2013 па 2018 гады праводзіліся суботнікі, летнікі, пленэры, фестывалі і тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Рэйтанам і іх Грушаўскай сядзібе. 

Валанцёры замацавалі ў розных месцах сядзібнага комплексу інфармацыйныя шчыты з гісторыяй маёнтка і роду Рэйтанаў.

З 2014 года да аднаўлення маёнтка пачала далучацца і дзяржава. Сталі праводзіцца маштабныя дзяржаўныя суботнікі. Сродкі з іх выкарысталі для падрыхтоўкі праекта аднаўлення сядзібы. Праз некаторы час у маёнтку з’явілася ахова. 

Потым сумеснымі намаганнямі ўдалося атрымаць грант ад Еўрасаюза на рэстаўрацыю сядзібы. Агульная яго сума складае 1 327000 еўра. З іх 140000 унёс беларускі бок. Рэстаўрацыя пачалася ў 2020-м годзе.

За апошнія 3 гады ў Грушаўцы быў часткова адноўлены сядзібны дом. Працы яшчэ шмат, але ўжо цяпер бачны вынік.

У падвалах сядзібнага дома плануецца зрабіць музейныя экспазіцыі, мастацкую галерэю і філіял мастацкай школы г. Ляхавічы, навучэнцы якой будуць прыязджаць сюды на пленэры.

Астатнія будынкі комплексу пакуль застаюцца ў аўтэнтычным стане. Толькі «Мураванку» валанцёры арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана часова накрылі шыферам.

Каментары10

  • Памятаю, як нібы ўчора было
    16.03.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, ага, і ў лапцях ніхто не хадзіў. Спрэс маёнткі стаялі, ангельскія паркі, і лёталі гаварашчыя матылі яшчэ...
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    16.03.2023
    Памятаю, як нібы ўчора было, Вам не падабаюцца адрэстараваныя замкі і палацы, англійскія газоны ў парках, але вы жадаеце хадзіць у лапцёх і бачыць запусценне?
    Гэтую саўковую трызну пакіньце сабе! Усе жылі і мелі паводле свайго статусу! Шляхта не толькі будавала палацы, дарогі, садзіла паркі, але і ваявала за радзіму! Манахі -- маліліся, сяляне -- працавалі.
    Я заспеў тое пакаленне, якое жыло пры панах да 1939 года, запісаў іх успаміны... Быў такі пан Дамейка (сваяк нацыянальнага героя Чылі -- Ігната Дамейкі) у якога маёткі былі і ля Браслава, і ля Глыбокага... Людзі маліліся на свайго пана! Карова здохла у селяніна -- падводзіць яго пан Дамейка да свайго статку -- выбірай любую! Конь здох -- бяры любога! Дом згарэў? Дасць лесу!
    У іншай вёсцы я распытваў пра графа Уладзіслава Берастоўскага... -- Які быў пан, на якой мове вы размаўлялі з ім? -- Добры быў пан! Зойдзе ў хату да цябе, пасядзіць, і бульбіну з табой з'есць, а як размаўляў -- ды так, як мы з табой цяпер! -- казаў мне Казімір Казлоўскі з вёскі Мнюта, у якогай ён быў млынаром, а ў млыне стаяў і генератар, які прадукаваў электрычнасць.
       
  • Памятаю, як нібы ўчора было
    16.03.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, мне падабаюцца замкі, палацы ды англійскія паркі з гаварашчымі матылямі. Але пагадзіцеся, што ў 18-м ст., як і цяпер, сьвет і навакольле было вельмі рознае, і людзі былі вельмі розныя, як ў пляне матэрыяльнага дабрабыту, так і культурна, і адукацыйна, і выхаваньнем. А што паны каровы ды коні раздавалі, так, чаму б і не, адной рукой давалі, другой забіралі. У прынцыпе, і цяпер яно так. Вось і ўся наша Беларусь была менавіта такой у 18-м ст. Вы ці давялі гэта Пазьняку ?

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць