Культура22

Памёр Леанід Філатаў

16 сакавіка адышоў у іншы свет пісьменнік, публіцыст, педагог Леанід (Аляксей Георгіевіч) Філатаў, паведамляе тэлеграм-канал «Літаратурная Беларусь».

Ён нарадзіўся 13 мая 1939 года ў вёсцы Бабінічы Віцебскага раёна. У першы дзень Вялікай Айчыннай вайны падчас нямецкага бамбавання на ганку школы загінулі яго маці і родны брат. Малы Леанід Філатаў з двума старэйшымі братамі жыў у вялікай сям’і цёткі ў заходнепалескім мястэчку Маларыта.

У вайну Леанід Філатаў стаў непаўналетнім вязнем канцлагера Потшыкаў (каля польскага горада Чанстахова), куды трапіў у 1944-м разам з прыёмнымі бацькамі. Цудам змог выжыць.

Скончыў Маларыцкую сярэднюю школу, Брэсцкі чыгуначны тэхнікум, затым філфак Брэсцкага педінстытута. На працягу многіх гадоў аж да выхаду на пенсію працаваў настаўнікам у Мухавецкай СШ Брэсцкага раёна.

З 2002 года быў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг «Ляхавецкая торба» (1992), «Дарога» (трылогія, 1997), «Адарваць ад сэрца» (2000), «Жывая зямля» (2001), «Асколкі болю» (успаміны вязняў фашызму), «Страла жыцця» (мініяцюры, апавяданні, народны гумар, аповесці, вершы (2007), «Жывому жыць (Споведзь качагара)» (2013).

Быў узнагароджаны літаратурнымі прэміямі «Берасцейская зорка», «Мядовая», дыпломам імя Уладзіміра Калесніка берасцейскай філіі СБП.

Пахаванне адбудзецца ў суботу 18 сакавіка.

Каментары2

  • главное, чтобы костюмчик сидел
    17.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ізя
    17.03.2023
    Нямашака ніякага іншага сьвету! Навошта пішаце бязглуздзіцу?!
    Леаніду светлая памяць!

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць