Эканоміка11

Мінск бяднее, а рэгіёны — не. Чаму так адбываецца?

У Мінску, у адрозненне ад рэгіёнаў, падае сярэдні заробак. Такую статыстыку прыводзіць Белстат. Што можа быць прычынай такога парадоксу?

Прырост у рэгіёнах

Сярэдні намінальны налічаны заробак у лютым склаў 1687,8 рубля. Ён вырас у параўнанні з мінулым годам — тады налічаная сярэдняя зарплата ў лютым складала 1563 рублі. 

Але, згодна са статыстыкай, заробкі ў сталіцы падаюць. У лютым 2022 года мінчукам у сярэднім налічвалася 2410 рублёў. Праз год гэты паказчык склаў 2335,2 рубля. 

Рэгіёны ў той жа час паказалі прырост: напрыклад, у Мінскай вобласці год назад сярэдні налічаны заробак вырас з 1475 да 1677 рублёў. Вырас ён і ў Магілёўскай вобласці — самым бедным рэгіёне краіны. У лютым 2023 года ён склаў 1386 рублёў супраць 1219,3 рубля годам раней.

Рэальны заробак у лютым у рэгіёнах таксама вырас у параўнанні са статыстыкай год таму. У Мінску ж ён за год упаў на 13,2%. 

Чаму так адбываецца?

Выглядае, што асноўная прычына такіх парадоксаў крыецца ў тым, што менавіта ў Мінску была сканцэнтравана найбольшая колькасць ІТ-кампаній. Летась IT-галіна скарацілася настолькі, што ўпершыню ўнесла адмоўны ўнёсак у ВУП (-0,2%). Дзясяткі кампаній рэлакавалі свой бізнэс разам са значнай часткай супрацоўнікаў у іншыя краіны. За 2022-гі колькасць айцішнікаў у краіне зменшылася на 16 тысяч.

Праз адток спецыялістаў у эканоміцы рэзка скарацілася колькасць спецыялістаў з заробкам 10 000 рублёў і больш. 

Па даных апытанняў, праведзеных парталам dev.by, сярэдні заробак беларускіх айцішнікаў складае 2335 даляраў, медыянны — 1800 даляраў. 

Раней ІТ-сфера лічылася драйверам беларускай эканомікі, які не толькі сам па сабе дадаваў прырост ВУП, але і цягнуў за сабой іншыя галіны, такія, як камерцыйная нерухомасць і сфера паслуг.

Нягледзячы на адток работнікаў, лукашэнкаўцы працягваюць кашмарыць айцішнікаў, у тым ліку за данаты, зробленыя яшчэ ў 2020—2021 гадах. У той жа час кампаніі з беларускімі каранямі ўжо паспелі ўвайсці ў топ падаткаплацельшчыкаў у Літве.

Аб тым, што Мінск больш за рэгіёны пакутуе ад санкцый у цэлым і скарачэння ІТ-сектара ў прыватнасці, сведчаць і іншыя паказчыкі. Напрыклад, летась назіралася сітуацыя, калі цэны на нерухомасць у рэгіёнах раслі, а ў сталіцы — не. 

Чытайце таксама: 

Як за 10 гадоў змяніліся заробкі ў Беларусі, Польшчы і Літве. Лічбы суседзяў уражваюць

Летась беларусы ў Польшчы адкрылі амаль у 4 разы больш фірм, чым у 2020-м. Чым там займаюцца беларускія бізнэсоўцы 

Каментары1

  • Понятно
    27.03.2023
    Минск приводят к состоянию Брянска или Смоленска в составе России.
    Вот и все причины.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць