Дзякуй за артыкул. увогуле, гаворачы за беларускасцю не трэба забываць, што яўрэі гэта наш нацыянальны здабытак. Я ўспамінаю сваё дзяцінства ў хаце на Мяснікова (як яго звалі "пад турмой") Нашымі суседзямі была сапраўды габрэйская сям'я, дзядуля з бабуляй іх дачка і ўнучка. Дзядуля і бабуля казалі ў сям'і толькі на ідзіш і вельмі дрэнна ведалі рускую. А іх дачка і ўнучка добра размаўлялі і па-руску і па-беларуску. Усе яўрэйскія святы мы спраўлялі разам. Мы елі і гефілтэ фіш і тэйглах і цымес і інш. З тых часоў я рыхтую фаршаваную рыбу па іх рэцэптах, а іх было некалькі. Праўда, для мяне з фаршаваным шчупаком нішто не параўнаецца, нават карп (хоць гэта таксама смачна). Блізкі па гусце да шчупака судак. Даўно ўжо няма гэтай дарагой майму беларускаму сэрцу цудоўнай яўрэйскай сям'і. Для мяне яны былі як родныя і называлі мяне сыночак. Прабачыце за сентыментальнасць. Аднак гісторыкам яшчэ шмат працы ў галіне ўзаемадзеяння і перасячэння і суіснавання яўрэйскай і беларускай культур, якія ўзбагацілі не толькі адзін аднаго, але і ўвесь свет.
хамса
02.04.2023
доктор, а дзе яны бралі рыбу? самі лавілі? цяжкім трудом?
Жвір
02.04.2023
доктор, вельмі прыгожы ваш камэнтар. Калі ласка, агучце тут той "іх" рэцэпт (калі не сакрэт) фаршаванага шчупака, разумею, што ён і будзе найбольш аўтэнтычным.
Gorliwy Litwin
02.04.2023
доктор, дзякуй на добрым слове. гэта раздзел з маёй, спадзяюся, будучай кнігі "Самы Цымус", якую зараз актыўна дапісваю. пра беларуска-(літвінска)-габрэйскую кухню,
Пра агульныя стравы, пра тое як яны сталі агульнымі (прыйшоўшы з таго ці з другога боку), і як сімвалічна прачытваюцца ў кантэксце той і другой культуры.
хамса
02.04.2023
"гэта наш нацыянальны здабытак" https://nashaniva.com/313454 а ўвогуле-то я трохі ведаю гісторыю... як нам гэты "здабытак" дастаўся...
Рэд.
02.04.2023
доктор, вельмі цікавыя вашы ўспаміны. Запішыце больш і дашліце, калі ласка.
доктор
02.04.2023
хамса, Калісьці я ўжо расказваў, як жылі яўрэі ў межах аселасці ў Беларусі. А большасць жыла не проста бедна, а вельмі бедна. Можа ва Украіне і былі багатыя яўрэі, у тым ліку памешчыкі, фабрыканты, банкіры, проста Украіна значна багацей на прыродныя рэсурсы, але ў Беларусі, ды ў гарадах былі заможныя людзі. Але большасць жыла ў мястэчках і жыла вельмі бедна. Гэта мне расказваў мой нябожчык бацька, партызан і чырвонаармеец, які ваяваў тры гады з 16 гадоў і быў цяжка паранены ў баях пад Рыгай. Да вайны ён пражывау у Асіповічах, дзе было вельмі вялікае яўрэйскае насельніцтва і ў яго было шмат сяброў яўрэяў. Іх сем'і заўсёды запрашалі бацьку, такога ж беднага, як і яны да свайго стала. Шкада амаль усе яны згарэлі ў полымі вайны. Беларусаў знішчалі, а яўрэяў пагалоўна. Таму і рыбу яны лавілі самі і адзенне шылі і працавалі балагуламі (пачытай хто гэта). Таму некаторую Вашую іронію я не ўспрымаю. Габрэі былі часткай нашага грамадства, засталіся і спадзяюся, што ў будучыні мы будзем разам.
хамса
03.04.2023
"фабрыканты, банкіры, проста" https://nashaniva.com/313454 доктор, ведаем-ведаем, як амерыканскія заможныя таварышы хацелі стварыць Ізраіль на заходніх тэрыторыях Беларусі і Украіны
доктор
02.04.2023
Жвір, Паважаны Жвір, можна рыхтаваць цалкам, можна кавалкамі ў скуры, можна без скуры ў выглядзе катлет. Можна адварваць, можна запякаць у духавай шафе. Але запяканне гэта ўжо літвінскі (не блытаць з літоўскім) прыём. Калі цалкам, то здымаецца скура цалкам, калі кавалкамі шука рэжацца на кавалкі, з кожнага здымаецца скура, косці выдаляюцца, мяса разам з цыбуляй і батонам на мясасечку, лепш пракруціць 2-3 разы, фарш становіцца больш шчыльным, дадаем 1 яйка, соль, перац молаты, фармуем невялікія катлеты і зверху пакрываем знятай скурай ці набіваем скуру цалкам ці проста фармуем катлеты без скуры. На дно рондаля ці качачніцы кладзем пласт морквы, зверху косткі і галавы, потым пласт буракоў нарэзанай кружкамі, потым зноў пласт рыбы, калі атрымліваецца 2 пласта, зверху пласт буракоў і моркаў, вялікую цыбуліну цалкам, перац, лаўровы ліст. Заліваем лядоўні вадой для пакрыцця рыбы, я заліваю адразу кіпенем, каб фарш не распаўзаўся (так ка часта ён бывае не вельмі шчыльным) і вару пры малым кіпенні 1 гадзіна, калі водахалодная спачатку, гэта прыкладна 2 гадзіны. Затым раскладваю ў ёмістасці, можна ў глыбокія талеркі, заліваю працэджаным булёнам і ў халадзільнік на ноч. Я яшчэ дадаю ў булён трохі растваральнага жэлаціну, каб жэле было больш шчыльным. Вось і ўсё, ешце на здароўе.
доктор
02.04.2023
Жвір, прашу прабачэння, не лядоунi, а ледзяной вадой. Есць ящэ некiя памылкi, але Вы выбачайце.
Жвір
03.04.2023
доктор, шчыры дзякуй, гэта я абавязкова зраблю, у мяне тут на рацэ ўвосень шчупак бярэцца, што дурны. Ну, калі буду дома, бо покі не ўяўляю, дзе я буду ўвосень, спадзяюся, што у добрым мейсцы. А пра даваеннае жыцьцё габрэяў мне дзед апавядаў, у той час у уседніх Сьмілавічах яны вялікай грамадою сядзелі. Вельмі прыязна ён да іх ставіўся, сябраваў з аднагодкамі, і нават мове навучыўся, ідыш. Ён яшчэ вольна ведаў ліетувіскую мову, польскую і мог камунікаваць чэскай. Дык з вашым аповедам вельмі пераклікаецца.
Gorliwy Litwin
05.04.2023
доктор, "Заліваем лядоўні вадой для пакрыцця рыбы" - незразумелая фраза. Якія "лядоўні"?
доктор
03.04.2023
Уважаемый Gorliwy Litwin, па яурэйскi, як я чуу, не цымус, а цымес. Але гэта ці наўрад гуляе якую то ролю.
Gorliwy Litwin
03.04.2023
доктор, абсалютна! Але простамоўны выраз 'Самы цымус' не так пра цымес як пра нешта самае лепшае, цікавае, дасканалае і г.д. У кнізе сабраныя нарысы пра самыя знакавыя стравы агульныя для габрэяў і хрысціянаў нашага краю, таму такая назва. Дзякуй за пільнасць :-)
доктор
02.04.2023
Рэд.,Я паспрабую, але не зразу. С прывiтаннем.
żydówka-z-kresów
03.04.2023
...отрезав голову с рыбы снимается шкура как чулок целая, набивается фаршем и целая ложится в утитницу или специальную вытянутую кастрюлю, туда же ложат голову ,заливают водой или бульеном и долго варят . Когда будет готова вынимают и вместе с головой ложат на вытянутый поднос так чтобы лежала как целая, украшают монетками с морковки и зеленью. А потом уже на столе нарезают на куски-медальоны ...
ага - щас я вам лягу-прылягу
03.04.2023
żydówka-z-kresów, а без украшательств этим как как их? до сих пор имя называть нельзя? никак нельзя?
Гефілтэ фіш, «рыба фіш». Захапляльная гісторыя стравы, якая з яўрэйскай кухні перайшла ў беларускую
прачытваюцца ў кантэксце той і другой культуры.
https://nashaniva.com/313454
а ўвогуле-то я трохі ведаю гісторыю...
як нам гэты "здабытак" дастаўся...
https://nashaniva.com/313454
доктор, ведаем-ведаем, як амерыканскія заможныя таварышы хацелі стварыць Ізраіль на заходніх тэрыторыях Беларусі і Украіны
пакрыцця рыбы" - незразумелая фраза. Якія "лядоўні"?
до сих пор имя называть нельзя? никак нельзя?