Каментары да артыкула

«Гэту печ зрабіў ваш прадзед, а прабабуля пякла ў ёй смачны хлеб». Смаргонская сям'я расказала, як прымяняе ў сучасных умовах колішнія тэхналогіі

  • дочка Максима Дизайнера
    10.04.2023
    Рэд., зноў пра печ) цудоўна!
    яшчэ ў маё дзяцінства казалі, што добрага пячніка цяжка знайсці. а зараз пэўна тым больш... таму дарэмна сумуе Валерый, што "справы, якімі займаецца ён і яго жонка, усё менш цікавяць маладое пакаленне"... на добрую справу і страву;) заўжды будзе попыт

    нішто мне не заменіць бабуліных блінцоў і іншых страў з печы...
  • Этнограф
    11.04.2023
    дочка Максима Дизайнера, але нештачка ж прыйшло на замену таму ладу жыцця з тымі блінамі і той печчу, ці не так?
  • Пячнік
    11.04.2023
    дочка Максима Дизайнера, на такую работу не будзе попыту і не будзе паслядоўнікаў ў маладога папаўнення. Каб лепей зразумець пра што размова, набяпыце ў гугле "прыгожыя печы, фота" ці "прыгожыя еўрапейскія печы" і пагартайце старонкі. І параўнайце з тут убачаным. І будзе Вам, Дачка Дызайнера, адказ чаму на гэта няма ні попыту, ні паслядоўнікаў.
  • дочка Максима Дизайнера
    11.04.2023
    Этнограф, электрапліта і электрачайнік)

    але я вось увесь час думаю грэшнай справай... што, калі прылятуць іншапланетнікі страшныя (вайна), і накрыецца электроніка медным тазікам, то ні каву не заварыш, ні кашы не зварыш, не вызавеш ні хуткую, ні пажарных - бо нават хатні тэлефон зараз праз інтэрнэт...
    аёй

  • дочка Максима Дизайнера
    12.04.2023
    Пячнік, думаеце, я не заўважыла з першага позірку) што яна ў яго ў выглядзе бочачкі (ці як гэта назваць?)) то бок зверху там асабліва не паспіш)
    але ён эксперыментатар - ён жа сам сказаў
    я дарэчы таксама эксперыментаваць люблю (
    гэта дрэнна? 
  • Пячнік
    10.04.2023
    Настаўнік, каторага згадвае Валерый Гундра, сапраўды быў выбітны педагог і пячнік. Сапраўднае прозвішча - Чаркес або Чэркес, а не так як надрукавана ў артыкуле.
    Думаю, што настаўнік не ухваліў бы печку, якая дыхае чадам ў хату. Задымлены, закураны фасад печы таму доказ. Пра астатнія ....э-э... аўтарскія саматужніцкія рашэнні тут казаць не буду: занадта доўгая лекцыя будзе. Калі коратка, гэтая печ - добры прыклад як не трэба рабіць. Што пякуць сабе хлеб ў печы гэта, канешне, добра, і мае сэнс, але разам з гэтым ня трэба з ўсяго датычнага рабіць "ваў!", калі гэта не "ваў", а "а-воечкі!"

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць