Грамадства22

Упершыню ў Беларусі за незаконную дзейнасць забралі маршрутку

Уладальніку транспартнага сродку раней ужо выпісвалі штрафы за тыя ж парушэнні, але яны дагэтуль не аплачаныя. Гаворка ідзе пра суму больш за 8,5 тысячы рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

Пасля рэзананснага ДТЗ у Смалявічах работнікі Транспартнай інспекцыі вызначылі маршруты рухаў з высокай ступенню грамадскай небяспекі. У поле зроку інспектараў трапілі такія напрамкі як Брэст — Баранавічы, Мінск — Магілёў, Мазыр — Мінск, Полацк — Мінск, Гродна — Мінск і Мінск — Слуцк, піша «Спутнік».

13 красавіка, у сталіцы за ажыццяўленнем кіроўцам незаконнай дзейнасці па перавозцы пасажыраў быў канфіскаваны першы транспартны сродак. 

Мікрааўтобус, які канфіскавалі прадстаўнікі Транспартнай інспекцыі, выконваў рэйс па маршруце Быхаў — Магілёў — Мінск.

Уладальнік транспартнага сродку займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, ажыццяўляючы рэгулярныя перавозкі пад выглядам нерэгулярных — без належных дакументаў на маршрут.

«Устаноўлена, што аўтамабіль 2020 года выпуску і набыты ў лізінг. На суб'ект гаспадарання, які выкарыстаў гэтую машыну, ужо накладзена штрафных санкцый на значную суму. Было выпісана тры штрафы, агулам гэта 230 базавых велічынь. Штрафы дагэтуль не аплачаныя», — распавёў першы намеснік начальніка Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Юрый Касцюк.

Ён таксама распавёў, што маршрутку спынілі ў Мінску, калі яна ехала з Магілёва. Інспектары апыталі некалькіх відавочцаў, таксама ў машыне для ажыццяўлення праверкі ехалі работнікі Транспартнай інспекцыі. Пасля гэтага ўсіх пасажыраў перасадзілі ў іншы аўтобус, прадстаўлены Мінгарвыканкамам, каб тыя маглі працягнуць рух.

Мікрааўтобус будзе знаходзіцца на штрафстаянцы да рашэння суда. Гэта першы выпадак, калі ў краіне праводзяць канфіскацыю транспартнага сродку за ажыццяўленне кіроўцам незаконнай дзейнасці па перавозцы пасажыраў.

Акрамя гэтага, інспектары праверылі і іншыя праблемныя маршруты.

«Па тых кампаніях, хто займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, складзеныя матэрыялы і адпраўленыя ў суд. Па іх ужо ёсць канкрэтныя рашэнні. Мы гатовыя распачаць такія ж меры ў дачыненні да тых, хто не адрэагуе на судовыя рашэнні», — сказаў на заканчэнне Юрый Касцюк.

11 чалавек загінулі ў ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне

МАЗ быў без тэхагляду, маршрутка перапоўненая, школьны аўтобус зламаўся. Новыя акалічнасці страшнай аварыі пад Смалявічамі

На МКАД у кювеце апынулася маршрутка

Каментары2

  • Anatol
    15.04.2023
    Ну да, "бацьку" нужны грошы!
  • Максим Дизайнер
    15.04.2023
    Anatol, 

    Ну, да, думали и дальше барыжить и коттеджи в Испании строить, прыстраивая дачушак. С 4-я месяцами образования автошколы.

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў7

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць