Каментары да артыкула

Выйшла кніга з гісторыямі землякоў Каліноўскага, якія свой край называюць «Чорнай Руссю»

  • Абу
    20.04.2023
    Жыве Чорнарусь!
  • AlexxelA
    20.04.2023
    Абу, Жыве Літварусь!
  • Краiна беларусаў
    20.04.2023
    У 1921 годзе, паводле Рыжскага мірнага дагавора, аказалася ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.

    З лістапада 1939 года была ў складзе Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці. Па Другой сусветнай вайне, 16 жніўня 1945, улады СССР перадалі Саколку Польскай Народнай Рэспубліцы.
    ===================================
    Кто только не распоряжался нашими землями, сейчас уже и "на паўднёвую частку Падляшша "прэтэндуюць" украінцы......""
    https://nashaniva.com/314896
    https://nashaniva.com/314896
    https://nashaniva.com/314896
  • Common sense
    20.04.2023
    Краiна беларусаў, хватит таскать московскую лухту. Кроме россиян никто не претендует на чужие земли.
  • не такі як ёсць
    20.04.2023
    Краiна беларусаў, так і ёсць, а камусьці замежную мову ў галаву напіхалі, так што і на роднай некалькі слоў напісаць не здольны
  • хх
    20.04.2023
    дык так і думала - заходняя Беларусь - Чорная Русь, усходняя - Белая
    разам - чорна-белая... шэрая
  • Valadzimir
    20.04.2023
    хх, дык і адна, і другая - прыдуманыя чужынцамі штучныя назвы, да якіх тутэйшы народ проста прызвычаіўся і лічыць "сваімі". Адпаведна і "свая" гісторыя ў тутэйшага народа, прыдуманая чужынцамі, да якой ён прызвычаіўся - таксама штучная, фальшывая, "чорна-бела"-"шэрая". А што і як тут было на самой справе, сваё, сапраўднае, - тутэйшы народ не ведае... А калісьці, нават яшчэ да Русі і ВКЛ, тут было о-о-очэнь крута.
  • Проста цікава.
    20.04.2023
    хх, разам не шэрая, разам перапялёсая ))))
  • Проста цікава.
    20.04.2023
    Valadzimir, пан сумуе па дыназаўрах?
    Да ВКЛ оооочэнь крута крута жылі ў зямлянках. І на халеру людзі кніжкі пішуць ужо тысячу гадоў? Але пану ніхто не забараняе купіць хутар і жыць там самому на ўзроўні культуры штрыхаванай керамікі ))) Не разумею, навошта да ўсіх чапляцца з падобнымі ідэямі, я да прыкладу люблю душ у хаце ))
  • Valadzimir
    21.04.2023
    Проста цікава., з чаго вы ўзялі, што я "сумую", ды яшчэ па "дыназаўрах"? Усё народы сьвету ймкнуцца спасьцігнуць сваё мінулае - як мага больш і глыбей, - і менавіта гэткае веданьне сваёй гісторыі робіць іх па-сапраўднаму нацыянальна сьвядомымі, гістарычна суб'ектнымі і геапалітычна больш-меньш суверэннымі
    А вось белоруссы-беларусы зьяўляюцца тут, напэўна, адзіным унікальным выключэньнем. Яны цалкам задаволены тым, што ім "залілі" ў глузды пад гэтай штучнай назвай "беларусы", і пад сваёй "нацыянальнай сьвядомасьцю" разумеюць, у лепшым выпадку, нейкія гістарычныя веды (абавязкова антырасейскай скіраванасьці) і веданьне мовы, а ў горшым - гэта, мяркую, абсалютная большасьць "невероятных" "дваццатнікаў", - "адданасьць" БЧБ-сімволіцы і непрыманьне іньшай, і прафанскія мары пра  "Беларусь у Эўропе". І пачынаць сваю "нацыянальную гісторыю" з Каліноўскага для іх натуральна, годна і нават "гераічна".  А нейкія там лютічы-лютва, Радагошча-Радагаст (што пад Наваградкам) і іньшае з больш даўняй гісторыі без "шыльды" "беларусы" - для іх гэта як "пятае вымярэньне", нешта незразумелае, небясьпечнае і непатрэбнае, - і яны гэта проста не ўспрымаюць. 
    Але ж тая старажытная гісторыя  зусім не пра нейкіх бясьследна зьніклых "дыназаўраў", якія гадамі тупа сядзелі ў сваіх зямлянках і сёрбалі са штрыхаваных гаршчкоў, а пра продкаў тутэйшага народу і пра падзеі - складаныя, драматычныя і нават эпічныя, - якія вызначылі тое, што адбывалася на гэтай зямлі потым, і ў тым ліку што адбываецца зараз, і пра якія трэба ведаць тым, хто марыць, спадзяецца, разьлічвае на нейкае годнае будучае тут.
  • Брэст сіла
    20.04.2023
    Я вось даўно заўважаю: беларусы Падляшша пішуць, пішуць, пішуць. Выдаюць кнігі, робяць выставы. Вось каб усім беларусам такую ж працавітасць!
  • хх
    20.04.2023
    Брэст сіла, вы адин з их ?
  • Мікола)))
    20.04.2023
    Брэст сіла, беларусы ў РБ таксама пішуць, але іх кнігі прызнаюць экстрэмісцкімі
  • Gorliwy Litwin
    20.04.2023
    яны ніколі не казалі, што іхная гаворка беларуская, і самі сябе не лічылі беларусамі, можа таму і лічылі сябе свабаднейшымі», — заўважыла Уршуля.

    залатыя словы! Асноўная праблема для прыняцця жыхарамі Віленшчыны (у тым ліку і РБшнай яе часткі), Сакольшчыны, Латгаліі  не так "беларуская" мова, як пануючы дыскурс на ёй , корпус тэкстаў, яго цывілізацыйная дамінанта. Мабыць, нават неадукаваныя людзі але з унутранай годнасцю адчуваюць, што праз "беларушчыну" іх спрабуюць ашукаць. Такая атрутная прынада. Ашукваў царызм і рускае народніцтва, потым сталінізм, нацызм, а ў нашы дні - ўмоўныя Попер, Маслоў і Фукуяма. Беларушчына дэ факта адмаўляе прыватную ўласнасць і недатыкальнасць асобы, традыцыйную рэлігійнасць (асабліва каталіцкую) і кніжную культуру Мадэрна. Яна транслюе таталітарны калектывізм, у цэлай палітры адценняў, і адмаўляе цэлы шэраг фундаментальных свабодаў: ад свабоды працаваць на сваёй зямлі да свабод палітычных і акадэмічных. Бела-Рушчына - гэта апеляцыя да калектыўнай свядомасці архаічных аднавяскоўцаў, прычым вёска гэтая каласальных памераў - 207 тыс. кв. км і ўключае ўсіх хто жыве на гэтай зямлі. А хто не выказване лаяльнасці гэтаму звышзямляцкаму архаічнаму аграрнаму калектыву, бо ён набрыдзь або манкурт, таго гэтая СуперВёска Бела-Русь патрыярхальна рэпрэсуе. І гэта было закладзена ў праект Бела-Русі іманентна, ад самага пачатку. Прынамсі ад Баброўскага і Каяловіча (чыста "царысцкая" плынь) , і руска-народніцкая "альтэрнатыва" царызму, мабыць пачынаючы ад Гоману - нічога не выправіла а толькі зрабіла таталітарызм бязвыхадным лабірынтам.
  • Проста цікава.
    20.04.2023
    Gorliwy Litwin, як называецца тое моцнае зелле, каторае пан паліць раз-пораз?
  • Нани Брегвадзе
    21.04.2023
    Gorliwy Litwin, любая традиция и религии это тоже несвобода. Нужно все традиции сломать и будет тебе свобода по самый корень.
  • Sys
    21.04.2023
    Urszula❤️
  • Вох
    21.04.2023
    Ну, давайце шчэ тутэйшых абагаўляць… Большасць нашага філіялу РФ складаецца з гэткіх ”ахвяр абставінаў”, здольных жыць толькі паводле чужых правілаў. 
  • Ліцвін-беларус
    23.04.2023
    Полацкая зямля = Белая Русь
    Гарадзенская = Чорная Русь

    Ўсе разам - Літва.
    (ня блытаць з жамойціяй і аўкшчайціяй)
    А яшчэ, цікава, як жыхары паловы сучаснай Літвы (Жамойціі) адказваюць сабе на пытанне якія адносіны яны маюць да Вялікага Княства Жамойцкага Рускага і Аўкшчайцкага?