У расійскім Белгарадзе прагрымеў моцны выбух, пашкоджаная частка дома
У расійскім Белгарадзе, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Украінай, увечары 20 красавіка прагрымеў моцны выбух, які ўтварыў на адной з вуліц горада пасярод праезнай часткі вялікую варонку.

Паведамляецца, што ў выніку выбуху пашкоджаная частка дома па белгарадскай вуліцы Шаландзіна, у адной з кватэр выяўленыя аскепкі снарада. Таксама пацярпелі некалькі аўтамабіляў.

Жыхары дома эвакуяваныя, месца выбуху ачэпленае паліцыяй.
Паведамляецца, што жыхары горада перад падзеннем пакуль не вызначанага аб'екта чулі працяглы свіст.
Па папярэдніх звестках, чалавечых ахвяр няма. Але сіла выбуху была такая, што адну з машын выбуховай хваляй падняло і закінула на дах суседняга супермаркета.
Выказваюцца розныя версіі прычын выбуху.
Чытаць таксама:
Беларусь дала зброю ПВК «Вагнер», а Кітай адмовіў — Financial Times
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары