Свет88

Беларусы ляцелі ў Варшаву і неспадзявана прызямліліся ў Мінску. Спачатку спалохаліся, а пасля выдыхнулі

У аэрапорце «Модлін» пад Варшавай праходзяць здымкі фільма пра Беларусь. Чытач выдання Most Аляксей расказаў, як польскі аэрапорт часова стаў мінскім, і гэтым здзівіў пасажыраў.

«Модлін», які ператварыўся ў Мінск. Фота з асабістага архіва аўтара матэрыяла

«Не ведаю, хто здымае гэты фільм, не ўдакладнілі на пляцоўцы. Аўтобусы стаялі сінія на мінскіх нумарах, таксі 7220, жанчыны ў футрах як з Савецкага Саюза. Мы падышлі і спыталіся, што адбываецца, а аператар-паляк сказаў, што Пуцін пайшоў яшчэ далей, і пасмяяўся», — распавёў Most Аляксей.

Беларус адзначае, што ў «Модліне» ўдалося даволі падобна ўзнавіць мінскі аэрапорт, і некаторыя пасажыры на час адчулі сябе ў Беларусі.

«Ляцелі ў Варшаву, а апынуліся ў Мінску. Толькі выйшлі з аэрапорта і бачым герб, пераглядаемся ўсе паміж сабой і ў непаразуменні: «Дзе мы знаходзімся…»

На некалькі секунд я рэальна падумаў, што мы ў Мінску. І сябар кажа сур'ёзным голасам: «А што, ты не чуў, як аб'яўлялі, што самалёт у Менску садзіцца?». Гэта яшчэ ўдвая больш мяне спалохала», — сказаў Аляксей.

Які фільм здымаюць у аэрапорце «Модлін», Most дакладна высветліць не змог. У прэс-службе аэрапорта распавялі, што яны не маюць інфармацыі пра здымкі. 

Але цалкам верагодна, што «Мінск» у варшаўскім аэрапорце — гэта здымкі фільма Агнешкі Холанд пра мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Карціна будзе расказваць пра крызіс на мяжы Польшчы і Беларусі. Галоўнымі героямі стануць мігранты з Сірыі і Афганістана, жыхары Падляшша, а таксама супрацоўнікі памежнай службы. Дэталі фільма трымаюцца ў сакрэце.

Каментары8

  • ром
    21.04.2023
    Лука палякам День Победы падагнау))) канцэрты робять, медали уручають,.. ужо и фильмы здымають)))
    Прям битва пры Аустрэцрлийцы)))
    Инагда паглядиш на гэта и быццам ты и не выязджау😁
    Можна. И минскам не падписвать
  • Абу
    21.04.2023
    Пабачыць "Беларусь" і атрымаць інфаркт...
  • Улад
    21.04.2023
    Такі фільм патрэбен. Асабліва з улікам магчымых новых хваляў "міграцыі" п/у спецслужбаў РБ+РФ.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць