Грамадства55

Нунцый Антэ Ёзіч неўзабаве пасвяціць новы касцёл у Новай Баравой

20 мая ў сталічным мікрараёне Новая Баравая адбудзецца пасвячэнне новапабудаванага касцёла святога Францішка, а таксама алтара святыні. Узначаліць цэлебрацыю Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, паведамляе Catholic.by.

Узвядзенне святыні ў парафіі святога Францішка ў Новай Баравой — сталічным мікрараёне, што ўзнік у ваколіцах даўняй вёскі Копішча, дзе нясуць служэнне меншыя браты капуцыны, распачалося ў 2014 годзе, калі быў закладзены першы кутні камень святыні.

4 кастрычніка 2020 года над новазбудаваным касцёлам узняліся крыжы, якія благаславіў біскуп Юрый Касабуцкі, а пад новы, 2023 год, у святыні быў усталяваны новы арган.

Урачыстасць пасвячэння касцёла і алтара будзе суправаджацца святочнай праграмай на працягу цэлага дня. Напачатку адбудзецца канцэрт дзіцячых калектываў, пазней — гала-канцэрт з удзелам парафіяльнага хору Transitus, арганіста Юрыя Габруся, а таксама музычнага народнага ансамбля «Росквіт» і Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.

Завершыцца святочны дзень канцэртам для моладзі з удзелам маладых талентаў, гурта праслаўлення Verbum Dei і гурта традыцыйнай беларускай музыкі PAWA.

Каментары5

  • Пазяханьне
    22.04.2023
    відьма, Ну й, як заўсёды, «відзьма» піша бязглузды каментар на рэлігійную навіну. Пазяханьне. Як нудна. 
  • Пмрн
    22.04.2023
    Толькі на уніятаў каталікоў пратэстантаў габрэяў і мусулман і асталася надзея.
  • В
    22.04.2023
    Прыгожы касцёл

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз6

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце12

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць