Грамадства4444

Качанава хоча арганізаваць «улік сацыяльнай карыснасці грамадзян»

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу выступіла з праграмным інтэрв'ю, у якім агучыла асноўныя ідэалагемы замежнай і ўнутранай палітыкі Беларусі.

Інтэрв'ю высокая чыноўніца дала газеце Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня».

Адносіны з Расіяй

Наталля Качанава заявіла, што «выклікі, якія ўзнікаюць перад нашымі краінамі, перад Саюзнай дзяржавай Беларусі і Расіі, яшчэ больш збліжаюць нас». Важная «практычная праца па супрацьдзеянні развязанай супраць нас поўнамаштабнай гібрыднай вайне», таму «без сур'ёзнага прасоўвання інтэграцыйных працэсаў фактычна нельга забяспечыць бяспеку».

Яна выказала ўпэўненасць, што супрацоўніцтва дзвюх краін будзе ўносіць важкі ўклад у «аб'яднанне славянскай цывілізацыі, развіццё канструктыўнага дыялогу ва ўсім свеце, садзейнічаць стварэнню справядлівай міжнароднай супольнасці свабодных нацый».

Сацыяльная дзяржава

Наталля Качанава паўтарыла даўнюю лукашэнкаўскую ўстаноўку, што развал СССР прывёў да таго, што «наша краіна, як і другія былыя саюзныя рэспублікі, засталася сам-насам з сабой, а мільёны людзей, якія страцілі любімую Радзіму, былі ў стане разгубленасці і роспачы, глыбока перажывалі гэтыя падзеі як асабістую трагедыю».

І толькі дзякуючы «дальнабачнасці нашага Прэзідэнта, шаноўнага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі», краіна вытрывала, было захавана і памножана тое, што дасталося ў спадчыну ад савецкага перыяду».

Кіраўніца Савета Рэспублікі звяртае ўвагу на тое, што сацыяльная дзяржава фінансуецца з бюджэту, з тых адлічэнняў, якія плаціць кожны. Таму неабходна адыходзіць ад сацыяльнага ўтрыманства, уключаць незанятых грамадзян у эканоміку:

«Ад сацыяльнага ўтрыманства трэба адыходзіць. У сувязі з гэтым работа парламентарыяў і кіраўніцкай вертыкалі ў цэлым па ўключэнні незанятых грамадзян у эканоміку павінна быць не проста працягнута, а пастаўлена на першачарговы кантроль».

Наталля Качанава, якая, як мяркуецца, карыстаецца асаблівым даверам Аляксандра Лукашэнкі, выказалася за тое, каб быў арганізаваны «ўлік сацыяльнай карыснасці грамадзян».

«Мы ўжо неаднаразова падступаліся да ўліку сацыяльнай карыснасці грамадзян. Увесь час баімся кагосьці пакрыўдзіць. А з іншага боку, хіба тым, хто добрасумленна і старанна працуе і за кошт сваіх падаткаў утрымоўвае не занятых у эканоміцы, не крыўдна?!»

Для гэтага павінна быць арганізаваная шырокая тлумачальная кампанія, каб людзі самі вызначылі меру сацыяльнай справядлівасці. Качанава лічыць, што неабходна «правесці маштабнае сацыялагічнае даследаванне, падыскутаваць на дыялогавых пляцоўках і ў СМІ». 

Пад выглядам «сацыялагічных даследаванняў» у лукашэнкаўскай сістэме распаўсюджваюць фіктыўныя сацыялагічныя звесткі, якія маюць паказваць шырокую сацыяльную падтрымку тых ці іншых ідэй уладаў. «Дыскусіяй» жа называюць прапагандысцкія кампаніі ў СМІ і палітінфармацыі на прадпрыемствах і ва ўстановах у падтрымку тых ці іншых пачынанняў. 

Суверэнітэт і незалежнасць

Качанава выказала заклапочанасць тым, што «наша краіна штодня сутыкаецца з шэрагам выпрабаванняў». А суверэнітэт і незалежнасць дзяржавы — «не тое, што даецца раз і назаўжды. Гэта цяжкі, дарагі працэс, які патрабуе сур'ёзных затрат і напружання ўсяго грамадства».

А для захавання незалежнасці неабходна культываваць у беларусаў «вернасць традыцыям і асновам, павагу да закона, гатоўнасць ахвяраваць асабістым дзеля супольнага, самаахвярна служыць нацыянальным інтарэсам, самастойна вызначаць будучыню сваёй краіны».

Місія грамадскіх структур

На думку чыноўніцы, «грамадскія структуры пакліканыя служыць пляцоўкамі для дыялогу прадстаўнікоў розных сацыяльных і прафесійных груп, ажыццяўляць экспертную і аналітычную працу, даносіць праўду і агароджваць моладзь ад згубнага інфармацыйнага ўплыву». А іх стратэгічная мэта — «забеспячэнне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь».

Выхаванне патрыятызму

Наталля Качанава таксама выступае за «патрыятычнае выхаванне», якое ў яе інтэрпрэтацыі азначае выхаванне лаяльнасці дыктатарскаму рэжыму.

Выказванне Лукашэнкі пра тое, што «патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт» павінна з'явіцца на лінейцы тавараў «мерчу Першага», заявіла Качанава.

Чытайце яшчэ:

Качанава дала Шведу грамату за «забеспячэнне правоў і свабод» і пажадала далейшых поспехаў

Качанава заявіла, што беларусам не патрэбныя даляры

Каментары44

  • :
    22.04.2023
    Не удивляйтесь почему люди отсюда уезжают. 
  • We
    22.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • дочка Максима Дизайнера
    22.04.2023
    Диизаайнеер рр , как ой у нее красивый маникюр... да?

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА19

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Індыі мужчына вырашыў ахвяраваць грошы на храм і выпадкова выкінуў у скрыню свой айфон

Шахматыста Магнуса Карлсэна дыскваліфікавалі на чэмпіянаце свету за вернасць джынсам4

Чаму хобіты жывуць у беларускіх вёсках, а эльфы гавораць старабеларускай. Перакладчык «Валадара Пярсцёнкаў» адказвае на ўсе пытанні18

«У 2020-м два сыны ўгаворвалі Лукашэнку ляцець з Беларусі»31

«Газпрам» спыняе пастаўкі газу Малдове

Арменія не збіраецца вяртаць пасла ў Мінск2

Рэцыдывіст, які скраў унітаз у суседа. Расказваем, хто той найміт з Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне3

Шэф ChatGPT пра Маска: «Хам і хуліган, але і прадпрымальнік легендарны»

Пуцін выбачыўся перад Аліевым за атаку на самалёт Баку — Грозны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА19

На магільным помніку Макея выбілі частку шыфру каліноўцаў ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →