Вайна

Расіяне павольна прасоўваюцца ў заходняй частцы Бахмута — ISW

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговы зводцы-аналізе пацвярджае тое, пра што расійскія і ўкраінскія крыніцы паведамляюць у апошнія тры дні: атрады ПВК «Вагнер» прасунуліся за чыгунку, якая перасякае горад з поўначы на поўдзень.

Бахмут. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Пад кантролем украінцаў застаецца заходняя частка горада працягласцю з усходу на захад каля двух кіламетраў (агульная працягласць Бахмута з усходу на захад — каля сямі кіламетраў).

«Геалакаваная здымка, апублікаваная 24 красавіка, паказвае, што сілы «Вагнера» нязначна прасунуліся наперад на паўднёвым захадзе ад станцыі Бахмут-2 у заходнім Бахмуце», — піша ISW.

Далей аўтары зводкі пераказваюць паведамленні расійскіх вайсковых блогераў, якія паведамлялі аб прасоўванні вагнераўцаў ад вакзала, баі за які ішлі некалькі дзён, далей на захад.

Украінскія часці, паведамляе ISW, правялі контратаку на паўночны захад ад прылеглага да Бахмута пасёлка Хромава, каб адсунуць расіян ад трасы Часавы Яр — Бахмут, па якой ідзе забеспячэнне гарнізона Бахмута.

Украінскі валанцёр 25 красавіка паведамляў, што пасля той контратакі расіяне зноў падабраліся ўшчыльную да трасы.

Невялікае прасоўванне расіян ISW адзначае і паўднёвей, у раёне Аўдзееўкі, а дакладней, каля населенага пункта Невельскае на паўднёвы захад ад Аўдзееўкі.

Камандуючы Усходняй групоўкай войск УСУ патлумачыў, чаму яны працягваюць утрымліваць Бахмут

Расія перакідае ў Бахмут падраздзяленні рэгулярных войск з-за вялікіх страт у шэрагах ПВК «Вагнер»

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць