Літаратура22

Кнігі гэтай пісьменніцы дапамагаюць падлеткам разабрацца са сваімі праблемамі

Амерыканская пісьменніца Джудзі Блюм адной з першых стала ў сваіх раманах закранаць табуяваныя тэмы: ад мастурбацыі і менструацыі да падлеткавага сэксу і кантрацэпцыі.

Джудзі Блюм Judy Blume
Пісьменніца Джудзі Блюм. Стоп-кадр дакументальнага фільма «Джудзі Блюм. Назаўсёды». Фота: Amazon Prime Video, 2023

Джудзі Блюм заўважала: «Я хачу быць шчырай. І я адчуваю, што (калі я была дзіцем) ні адзін дарослы не быў шчыры са мною. Раней мы не ведалі таго, што нам карысна было б ведаць».

Кнігі пісьменніцы (а іх у яе 25) перакладзены на 32 мовы. А агульны іх тыраж перавысіў 90 мільёны экзэмпляраў. Найбольш вядомая з іх кніга «Ты тут, Божа? Гэта я, Маргарэт», пабачыла свет у 1970 годзе. Нетрывіяльная назва кнігі зрабіла яе папулярнай для пародый у масавай культуры.

Кніга ўключана часопісам Time у спіс 100 найлепшых кніг для падлеткаў. Часопіс пісаў: «Блюм ператварыла мільёны падлеткаў у чытачоў. Яна зрабіла гэта, задаючы правільныя пытанні — і пазбягаючы лёгкіх адказаў».

У той жа час гэтая кніга і яшчэ чатыры іншыя гэтай жа пісьменніцы Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя ўключыла ў спіс кніг, якія найбольш часта траплялі пад забарону і абмежаванні, аж да вымання са школьных бібліятэк.

У 2023 годзе рэжысёрка Кэлі Фрэман зняла па рамане фільм. Яго сусветная прэм'ера адбылася 23 красавіка.

Ты тут, Бог? Гэта я, Маргарэт Are You There God? It's Me, Margaret
Кадр з трэйлера фільма «Ты тут, Божа? Гэта я, Маргарэт» (2023)

Гераіня кнігі, 12-гадовая Маргарэт Сайман, расце ў сямʼі, дзе бацька — яўрэй, а маці — хрысціянка. Дзяўчынка сама спрабуе вызначыцца са сваёй верай і рэлігіяй. Акрамя гэтага, яе займаюць тыповыя тэмы дзяўчатак-падлеткаў: купля першага бюстгальтара, пачатак менструацыі, першая «сапраўдная» вечарынка, адносіны з хлопцамі са свайго асяроддзя, першы пацалунак, зайздрасць да іншых дзяўчат, у каго грудзі растуць хутчэй, і адрозненне ўласнага меркавання ад поглядаў сяброў.

Сама аўтар заўважала, што, хоць гісторыя не была аўтабіяграфічнай, «персанаж Маргарэт, як фізічна, так і эмацыйна, вельмі блізкі да той дзяўчыны, якой была я».

Хаця яе сямʼя моцна адрознівалася ад той, што апісваецца ў кнізе, яна адчувала, што, «як і Маргарэт, у мяне былі вельмі асабістыя адносіны з Богам, якія мелі мала супольнага з рэлігійнымі арганізацыямі».

Поспех гэтага рамана натхніў Джудзі Блюм на раскрыццё падобнай тэмы з пункту гледжання хлопчыка-падлетка. Кніга «Яшчэ раз, магчыма, я не буду» («Then Again, Maybe I Won’t») выйшла ў 1971 годзе.

Многа шуму нарабіла кніга «Дзіні» («Deenie»), якая пабачыла свет у 1973 годзе. З аднаго боку, пісьменніца ў ёй закранула такую важную тэму, як уплыў бацькоў на выбар будучай прафесіі дзяцей, незалежна ад таго, хочуць гэтага яны ці не. З другога боку, у рамане пісьменніца прыводзіць некалькі сцэн, у якіх галоўная гераіня дакранаецца да сваіх «асаблівых месцаў».

Гэтыя сцэны разам са сцэнай абмеркавання менструацыі і мастурбацыі з настаўніцай фізкультуры складаюць стрыжань прэтэнзій да рамана. Кніга звычайна апісваецца як праніклівая і дакладная ў адлюстраванні маладой дзяўчыны, якая мае справу з дыягназам скаліёз, а таксама пераходнага ўзросту.

Яшчэ большы рэзананс выклікаў раман Джудзі Блюм «Назаўжды» («Forever»). Пісьменніца патлумачыла, што яе натхніла напісаць гэты раман дачка, якой на той момант было 13 гадоў. Яна сказала, што хоча прачытаць кнігу, у якой героі займаюцца сексам, але не паміраюць пасля.

Кніга стала крыніцай спрэчак з моманту публікацыі ў 1975 годзе і застаецца такой да сёння. У 2005 годзе «Назаўжды» была другой у спісе кніг, каторыя найчасцей падпадаюць пад забарону ці абмежаванні ў ЗША.

У 2019 годзе BBC News уключыла «Назаўжды…» у свой спіс 100 самых уплывовых раманаў. У лістападзе 2022 года Netflix абвясціў, што замовіў адаптацыю тэлесерыяла.

Акрамя тэмаў сэксуальнасці, Джудзі Блюм у сваіх кнігах закранала і іншыя, не менш важныя для падлеткаў тэмы. 15-гадовая гераіня рамана «Вочы тыгра» («Tiger Eyes») спрабуе выйсці з дэпрэсіі, у якую трапіла пасля самагубства бацькі. А ў цэнтры рамана «Ворвань» («Blubber») — булінг з боку аднакласнікаў.

Напісаныя паўстагоддзя назад кнігі Джудзі Блюм застаюцца папулярнымі і сёння. Крытыкі адзначаюць, што больш за ўсё ў яе працах чытачы любяць адкрытасць і сумленнасць у такіх пытаннях, як развод, сэксуальнасць, палавое саспяванне і здзекі. Раманы маюць пазачасавую каштоўнасць, таму што рэчы, якія хвалююць падлеткаў, у асноўным аднолькавыя, і мала хто з пісьменнікаў разумее гэта так, як робіць Блюм.

Маладыя людзі з ЗША пісалі Джудзі Блюм лісты з просьбамі даць парады на самыя розныя тэмы: ад мастурбацыі да жыцця пасля страты блізкага і сэксуальнага гвалту. Яна часта адказвала, а з некаторымі ў яе ўстанавілася пастаянная перапіска.

Блюм атрымала больш за 90 літаратурных узнагарод за свае раманы. У красавіку 2000 года бібліятэка Кангрэса ЗША ўключыла яе ў «спіс жывых легенд» у катэгорыі «Пісьменнікі і мастакі» за «значны ўклад у амерыканскую культурную спадчыну».

Чытайце яшчэ:

Выйшла новая дзіцячая кніга Алеся Кудрыцкага. Яе першыя продажы адбудуцца ў Беластоку

«Хлопчык Томчык». Збіраюць грошы на выданне трохмоўнай дзіцячай кнігі

Каментары2

  • Анфиса
    01.05.2023
    Парады па мастурбацыи - это срочно надо на белмову! Миллионы беларуских читателей замерли в ожидании. Особенно для беларуских беженцев от дыктатуры актуально.
  • беларуска
    06.06.2023
    ці ёсьць дзе набыць у перакладзе на беларускую?

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць