Сёлета Ноч музеяў выпадае на 13 мая (субота). Музей імя Івана Луцкевіча, як адзіны беларускі музей Вільні, шчыра запрашае да сябе ў госці.
Арганізатары падрыхтавалі шырокую праграму. Забавы будуць і ўнутры музея, і на падворку. Далучыцца да мерапрыемства можна ў любы час!
Расклад мерапрыемстваў
Унутры музея
Выставы:
16:00 — і да закрыцця «Гісторыя беларускага супраціву» (унутры музея);
18:00 — і да закрыцця «Таямніцы старадаўняй тыпаграфіі» (вялікая зала). Можна паглядзець старыя мапы і зрабіць адбітак на тыпаграфскім станку.
Майстар-класы (бібліятэка):
16:30 — 17:30 птушка з саломы;
17:30 — 18:30 вышыўка ахоўнага арнаменту процягам;
18:30 — 19:30 выраб традыцыйнай тэкстыльнай лялькі.
Майстар-класы разлічаныя на дарослых (але пры жаданні могуць удзельнічаць падлеткі ад 11 гадоў).
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.
Удзел у майстар-класах па папярэднім запісе.
На падворку
Актыўнасці і гульні
Міні-кірмаш — 16:00 — і да закрыцця.
У чырвоным намёце, што будзе стаяць на падворку, можна набыць кніжкі на беларускай мове, а таксама рамесныя вырабы беларускіх майстроў.
Гульні для дзяцей — 16:30 — 18:00.
Традыцыйныя беларускія гульні. Будзе весела! Гульні для дзяцей, але далучацца могуць і дарослыя.
Квэст
Старт і рэгістрацыя камандаў — на падворку.
Старт — не раней за 16:30.
Фініш — не пазней за 20:00.
Стартаваць і фінішаваць можна ў любы час (з 16:30 да 20:00).
Пры рэгістрацыі каманда атрымлівае заданні (на выбар: на беларускай, ангельскай ці літоўскай мовах) і адзначае час старту. Пункты могуць быць статычныя, а могуць быць рухомыя (падказка: шукайце нашых валанцёраў), могуць быць унутры музея, а могуць быць на падворку. Калі ўсе заданні пройдзеныя, трэба вярнуць аркуш з заданнямі на пункт рэгістрацыі і адзначыць час фінішу.
Перамагае тая каманда, якая выканае заданні правільна і як найхутчэй.
Першыя тры каманды атрымаюць прызы!
Музычна-танцавальная праграма:
19:30 — 20:00 выступ гурта «Беларускі цуд»;
20:00 — 21:00 выступ дудара і майстар-клас па беларускіх традыцыйных танцах;
21:00 узнагароджанне пераможцаў квэсту;
пасля 21:00 запрашаем на гарбату.
Вітаюцца госці ў традыцыйных строях ці апранутыя ў «беларускім стылі».
Каментары