Мінск хоча перастрахавацца: Беларусь увяла пагранічны кантроль на ўездзе з Расіі
На дарогах з Расіі з'явіліся пасты беларускіх памежнікаў. У тых, хто ўязджае, правяраюць пашпарты. Гэтую інфармацыю «Зеркалу» пацвердзілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У пятніцу 5 мая сталі паступаць паведамленні, што на мяжы з Расіяй з беларускага боку ставяць нешта накшталт кантрольных пунктаў.
«На выездзе з РБ праз Добруш усталёўваюць нейкія КПП у выглядзе церамкоў. Працуюць памежнікі», — такое паведамленне заўважыў «Флагшток».
Як паведамілі «Зеркалу» чытачы, падобнае адбываецца і на трасе М-1 ля мяжы: паводле інфармацыі чытача, там каля страхавых кіёскаў увечары ў чацвер пачалі працы і ўжо паставілі памежны пункт: пара вагончыкаў для памежнікаў, чатыры шлагбаўмы, загараджальная стужка з шыпамі.
Інфармацыю пацвердзілі ў Дзяржпагранкамітэце, паведамляе «Зеркало».
«Згодна з заканадаўствам аб органах памежнай службы, на ўездзе ў Рэспубліку Беларусь цяпер будзе весціся праверка дакументаў», — адказалі выданню.
«Гэта часова», — падкрэслілі ў ведамстве.
Па словах прадстаўніка ДПК, кантроль будзе дзейнічаць «да асаблівага распараджэння».
У тэлеграм-каналах паведамляюць, што на мяжы ўжо з'явіліся чэргі даўжынёй у некалькі кіламетраў. Асабліва старанна правяраюць расіян, пішуць там.
Увядзенне пашпартнага кантролю на ўездзе з Расіі адбылося пасля нарады Аляксандра Лукашэнкі з сілавікамі 2 мая пасля дыверсіі на чыгунцы ў Бранскай вобласці Расіі.
Выглядае, што ўлады асцерагаюцца, што Расія ўжо не кантралюе сваіх граніц з Украінай, пра што сведчаць свабодны ўваход дыверсійных груп у расійскія вёскі, а таксама падрывы чыгункі. Мінск хоча перастрахавацца, каб праз некантраляваную мяжу з Расіяй зброя і дыверсанты не траплялі ў нашу краіну. Лагічны крок у такім разе — увесці ўласны фільтр на граніцы.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары