Грамадства22

Беларускі чыноўнік абверг расійскія страшылкі пра баявых украінскіх гусей і камароў

У Беларусі знайшоўся чыноўнік, які абверг шырока распаўсюджаныя страшылкі пра «баявых украінскіх гусей і камароў». Ім аказаўся начальнік упраўлення дзяржаўнай ветэрынарнай інспекцыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Яўген Садыкаў.

Тыповыя ўкраінскія гусі

Падчас жывой тэлефоннай лініі ў «Сельскай газеце» нейкая Таццяна з Жабінкі Берасцейскай вобласці задала спецыялісту пытанне на гэты конт, заўважыла «Народная Воля».

«Чула, што ва ўкраінскіх біялабараторыях ствараюць баявых гусей і камароў. У чым іх небяспека? Як абараніцца?» — спытала ўсхваляваная жанчына.

— Такія навіны падобныя на фэйкавыя, — супакоіў жанчыну Яўген Садыкаў.— Гусі, напрыклад, самі па сабе агрэсіўныя і без усялякіх дрэсіровак могуць нападаць на чалавека, абараняючы сябе і патомства. Камары — пераносчыкі мноства захворванняў, у тым ліку смяротна небяспечных, але на тэрыторыі Рэспублікі такія хваробы не рэгіструюцца. Успрымаць падобныя «навіны», на мой погляд, сур'ёзна не варта.

Летась пастаянны расійскі прадстаўнік Васіль Нябензя заяўляў у ААН, што ва Украіне, нібыта, выяўленыя беспілотнікі, якія могуць «распаўсюджваць камароў, заражаных небяспечнымі вірусамі». Нябензя абсалютна сур'ёзна пераконваў членаў Рады бяспекі ААН, што ў Херсонскай вобласці акупацыйная армія выявіла «тры беспілотнікі, абсталяваныя ёмістасцямі па 30 літраў, якія могуць выкарыстоўвацца для распылення біяагентаў». Ён распавядаў з падрабязнасцямі аб прынцыпах дзеяння беспілотніка, які «транспартуе ў зададзены раён кантэйнер з вялікай колькасцю камароў — пераносчыкаў інфекцый, і вызваляе іх».

А далей, са слоў прадстаўніка РФ пры ААН, дзейнічаюць камары, якія пры ўкусе «інфікуюць атакаваных людзей узбуджальнікамі асабліва небяспечных захворванняў». Ён падкрэсліў, што ўкушаны камаром вайсковец «будзе не здольны выконваць пастаўленыя перад ім задачы». Дарэчы, ён распавядаў і пра тое, што ва Украіне, нібыта, рэалізавалі праекты па вывучэнні магчымасці распаўсюджвання інфекцый праз мігруючых птушак, кажаноў, гусей.

Каментары2

  • Жвір
    16.05.2023
    Абверг ? Беларускі чыноўнік ?.. Што ж такое... А доказы ці пераканаўчыя знайшоў ?.. Гэта важна !
  • NNN
    16.05.2023
    Нагадалася песня ў выкананнi Лесi Нiкiтюк:

    Сіла птаха

    Сіла птаха українська жовтокрила,

    на паркані москалівського кремля,

    новий вірус розпиляти прилетіла,

    щоб не було в світі більше москаля.
     
    Тую птаху вчені західні ростили,

    у таємних голубятнях за Дніпром,

    електронний чіп у голову їй вшили,

    щоб росію вона мітила гімном,
     
    Тая птаха пострашніше байрактара,

    баб із неба буде оплодотворять,

    і всі діти будуть схожі на Бандеру,

    і не зможуть по кацапськи розмовлять.
     
    А і ще в нас на озброєнні є гуси

    вони в небі літаки таранять всі

    мітять влучно голуби піхоту руських

    потім кучно серуть градом горобці.
     
    Бійтесь, суки, бо у нас "на Украине“

    навіть в миші офіцерське є звання,

    в лісі й полі, під землею і на небі,

    ненавидять усім серцем москаля.

Цяпер чытаюць

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк21

Затрыманы трэці падазраваны ў замаху на генерала ГРУ1

Ва Украіне 72‑гадовы мужчына сякерай і малатком забіў пяць чалавек — усе яны перасяленцы ад вайны11

У файлах Эпштэйна згадваецца знакамітае беларускае мадэльнае агенцтва4

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі13

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

Рыбак злавіў пад Мінскам шчупака вагой 12 кілаграмаў2

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА2

У Драздах выставілі на продаж катэдж з рэкорднай цаной — $7,5 мільёна ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць