Lego выпусціла гіганцкі набор па матывах фільма «Бэтмен вяртаецца» 1992 года
Набор мае назву Batcave Shadowbox і складаецца з амаль 4000 дэталяў.

У камплекце ёсць бэтмабіль з кулямётамі, фігуркі Бэтмена, Бруса Уэйна, Альфрэда, Жанчыны-кошкі і Пінгвіна. Каштуе такі набор 450 даляраў, продаж стартуе 8 чэрвеня.
Набор прымеркаваны да прэм'еры фільма «Флэш», у якім упершыню за 30 гадоў да ролі Бэтмена зноў вернецца Майкл Кітан.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары