Гісторыя33

Мошчы італьянскага святога знайшлі ў касцёле пад Баранавічамі. Верагодна, яны там захоўваліся з XVII стагоддзя

Мошчы італьянскага святога Сімпліцыя з Ольбіі, які жыў у III — IV стагоддзях, былі знойдзены ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Ісуса вёскі Сталовічы ў 2022 годзе настаяцелем храма Янушам Фештэрам, піша bar24.by.

Раней у Сталовічах знаходзілася камандорыя Мальтыйскага ордэна. Хутчэй за ўсё, нехта з прадстаўнікоў ордэна пасля 1614 года прывёз з сабой у ВКЛ частку мошчаў святога. Пры падзеле Рэчы Паспалітай Сталовічы ўвайшлі ў склад Расійскай Імперыі. Камандорыя была зачынена, а касцёл перадалі Праваслаўнай царкве.

Магчыма, некаторы час мошчы захоўваліся ў мясцовых жыхароў у Сталовічах. У 1911 годзе ў мястэчку быў пабудаваны новы каталіцкі храм, куды людзі перадалі маёмасць са старога храма, у тым ліку і мошчы святога Сімпліцыя.

Да 2022 года рэлікварый з мошчамі стаяў у металічнай шафе, дзе хаваюць розныя рэліквіі, якія выкарыстоўваюцца падчас набажэнства. Рэлікварыем ніхто не цікавіўся.

Рэлікварый з мошчамі святога Сімпліцыя са Сталовічаў. Усе фота: прыход Найсвяцейшага Сэрца Ісуса

— Ён быў незаўважны, прыкрыты іншымі рэліквіямі, — распавёў айцец Януш. — Я стаў правяраць усю маёмасць, выцягнуў рэлікварый і прачытаў, што напісана. А потым пачаў пошукі ў інтэрнэце.

Даведаўшыся, што захоўвае ў сабе рэлікварый, святар вельмі здзівіўся. Вядома, што мошчы гэтага святога захоўваюцца толькі ў горадзе Ольбія на Сардзініі.

— Я думаю, гэтыя мошчы, магчыма, больш каштоўныя, чым страчаная ікона Ларэтанскай Божай Маці, якая захоўвалася ў камандорыі Мальтыйскага ордэна ў Сталовічах, — адзначыў айцец Януш.

У гонар святога Сімпліцыя ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Ісуса 15 мая адбылася ўрачыстая імша. Перад гэтым айцец Януш напісаў святарам у Ольбію, каб даведацца, як яны адзначаюць гэтае свята, каб прытрымлівацца традыцый.

Рэлікварый з мошчамі святога Сімпліцыя. Імша 15 мая

Хто такі святы Сімпліцый

Святы Сімпліцый — італьянскі біскуп, першы меркаваны біскуп Ольбіі. Каталіцкім касцёлам ён шануецца як святы, мучанік.

Сімпліцыя замучылі 15 мая 304 года ў часы праўлення рымскага імператара Дыяклетыяна. Паводле мясцовай легенды, частка яго цела была выкінута ў мора каля вострава Тавалара. Рыбакі сцвярджалі, што там бачылі бесперапыннае віраванне вады.

Мошчы святога захоўваюцца ў горадзе Ольбія ў базіліцы Святога Сімпліцыя з 1630 года.

Святы Сімпліцый лічыцца апекуном горада Ольбія. Дзень ушанавання яго — 15 мая. Аднак святкаванне пачынаецца ўжо з 10 мая. Штодня праводзяцца забаўляльныя праграмы, падчас якіх усіх бясплатна кормяць мідыямі.

15 мая ў базіліку Святога Сімпліцыя з усёй Сардзініі прыходзяць працэсіі паломнікаў, якія нясуць фігуркі мучаніка.

Чытайце таксама: 

Галендры: народ Беларусі, ад якога засталіся толькі кветкі і камяні

«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч

«Перадумалі, калі падлічылі». Што кажуць мясцовыя ўлады пра абвал бернардзінскага кляштара на Ушаччыне

Каментары3

  • а гос падзе
    17.05.2023
    іноў Баранавічы
  • Тытуніоні
    17.05.2023
    Італьянскі сьвяты, італьянскі ьіскуп... У царквы няма нацыянальнасьцяў, усе Божыя, усе браты й сёстры. І потым, якая вам Італія ў 300-м годзе ?
  • sert
    17.05.2023
    знайшлі косткі і давай цалаваць.... во забава ў людзей

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай9

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць