Свет1717

Пуціну перад тэлекамерамі падарылі карту, дзе «ніякай Украіны няма». Выявілася, што яна там такі ёсць, а вось Пецярбург, Сібір і Крым не расійскія

Канфуз здарыўся сёння ў эфіры дзяржаўных расійскіх тэлеканалаў.

Валерый Зоркін прывёз Уладзіміру Пуціну карту, якая мае апраўдаць прэтэнзіі Масквы на Украіну. Фота: kremlin.ru

Старшыня Канстытуцыйнага суда Расіі Валерый Зоркін падарыў прэзідэнту старадаўнюю карту, «складзеную самімі французамі». 

«Выявілася, што ў нас у Канстытуцыйным судзе знайшлася копія карты XVII стагоддзя, складзеная пры Людовіку XIV, гэта значыць, гэта сярэдзіна, нават пачатак другой сярэдзіны XVII стагоддзя, складзеная самімі французамі.

Чаму я прывёз яе? Уладзімір Уладзіміравіч, Там няма Украіны!» — сказаў Валерый Зоркін.

«Чаму я ўсё ж рызыкнуў вам паказаць [карту]? Таму што шмат было спекуляцый наконт таго, дзе вытокі, дзе, як і што ўтварылася», — дадаў 80-гадовы старшыня Канстытуцыйнага суда, які займаў гэтую пасаду і пры прэзідэнце Ельцыну, і пры Пуціну.

Пуцін у адказ паўтарыў сваю думку з прамовы, з якой ён выступіў у ноч нападу на Украіну, што да стварэння УССР «ніякай Украіны не было ў гісторыі чалавецтва».

«Ну, мы ведаем, што гэтыя землі проста ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, а потым папрасіліся ў склад Маскоўскага Царства, вось і ўсё, і апынуліся ў складзе Маскоўскага Царства. А ўжо потым, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, пачалі ўтварацца ўсякія квазідзяржаўныя ўтварэнні, а

савецкая ўлада стварыла Савецкую Украіну. Гэта добра вядома ўсім. Да гэтага ніякай Украіны не было ў гісторыі чалавецтва», — сказаў Уладзімір Пуцін, які, напэўна, думае, што гэта апраўдвае ягоныя прэтэнзіі на тэрыторыю суверэннай дзяржавы.

Аднак, калі паглядзець на карту, створаную картографам Гіёмам Сансонам, Украіна там акурат-такі ёсць. Яна называецца Ukraine pays des cosaques, або «Украіна, зямля казакоў» у перакладзе з французскай. На той момант яна была часткай Рэчы Паспалітай.

Фота: Wikimedia Commons

Крым тады быў асобнай дзяржавай. Там знаходзілася Крымскае Ханства, крымскія татары і дагэтуль застаюцца карэнным народам паўвострава. А вось тэрыторыя, дзе пасля будзе размешчаны родны для Пуціна Пецярбург, пазначана як Інгрыя і належыць Швецыі. Не ўваходзіла тады ў склад Расіі і Сібір. Яе, як і Каўказ, Масковія каланізуе пазней.

Фота: Wikimedia Commons

Саму ж Расію аўтар карты называе «Землі цара Белай Русі, або вялікага князя маскоўскага».

Каментары17

  • Valadzimir
    24.05.2023
    Вельмі цікавы вброс. У гэтай карты валоданьняў маскоўскага цара пад назвай "Белая Русь", апроч іньшых, ёсьць цікавая дэталь, якая раней неяк на вочы не траплялася. "Чорная Русь", якой ціпа "традыцыйна" лічацца заходнія землі ВКЛ - Гарадзенская і Наваградская, на гэтай карце, пад назвай "Russie Noire", разьмешчана ў зусім іньшым месцы - на захадзе цяперашняй Украіны з цэнтрам у Львове (Lemberg).
    А роўна праз Наваградак праходзіць надпіс "Lithuanie" - Літва.
  • Dendraryj
    24.05.2023
    Раскрылася поўнасцю сутнасць Путлера і ягонага атачэння. Не хаваюць ваўкі сваё сапраўднае аблічча, толькі імперыі рассыпаюцца , вова.
    Цікава было пачуць адказ хітразачосанага
  • Казік
    24.05.2023
    > Саму ж Расію аўтар карты называе «Землі цара Белай Русі
    Вось! Калі дзе на старых мапах і праскоквае "Белая русь", то на ўсход ад нашага ВКЛ.
    Нам усунулі гэтую назву, каб далучыць да свае Расеі

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач1

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА5

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання26

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

52‑гадовы Аркадзь з Глуска фіктыўна паступіў ва ўніверсітэт у Смаленску. Застаўся без дыплома, але з крыміналкай

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць